Міцкевіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці БССР

Міцке́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Міцкевічы.

Міцкевіцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Смаргонскі раён
Уключаў 19 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Міцкевічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 15 мая 1978

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 31 сакавіка 1958 года ў склад Данюшаўскага сельсавета перададзена вёска Укропенка[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 15 мая 1978 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Войстамскага (16 населеных пунктаў: Акушкаўшчына, Ардзяя, Белькава, Вострава, Вугляны, Забалацце, Куляшы, Міцкевічы, Навасёлкі, Палянка, Роткавічы, Рудня, Студзянец, Хаўсты, Шастакі і Ягаднава) і Жодзішкаўскага (3 населеныя пункты: Завелле, Калпяя і Трылесіна) сельсаветаў[2].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.