Мёрская раённая цэнтральная бальніца

УАЗ «Мёрская раённая цэнтральная бальніца» — комплекс лячэбна-прафілактычных устаноў Мёрскага раёна. Будынак ЦРБ знаходзіцца ў горадзе Мёры.

Мёрская ЦРБ
Каардынаты
Адрас Віцебская вобласць, Мёрскі раён, г. Мёры, вуліца Камуністычная, 82
miorycrb.by/index.php/be

Гісторыя правіць

Установа ажыццяўляе сваю дзейнасць з 1904 года.

У раёне функцыянуе 31 фельчарска-акушэрскі пункт. Усяго ў раёне функцыянуе 240 кругласутачных ложкаў, 86 ложкаў у дзённых стацыянарах і 5 ложкаў у стацыянарах на даму.

Дзённыя стацыянары і стацыянары на даму адкрыты пры ўсіх амбулаторна-паліклінічных установах раёна і карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў жыхароў раёна.

У Мёрах і Мёрскім раёне дзейнічаюць: 1 цэнтральная раённая аптэка № 111 г. Мёры, 1 гарадская аптэка № 112 г. Дзісна, 2 сельскія аптэкі ў Новым Пагосце № 115 і ў Язна № 101, аптэчны пункт 1 катэгорыі пры Мёрскай паліклініцы, 2 аптэчныя кіёскі ў г. Дзісна і 1 у г. Мёры, 33 аптэчныя пункты 2 катэгорыі пры ФАПах.

Спіс лекава-прафілактычных устаноў правіць

  • Мёрская цэнтральная раённая бальніца са стацыянарам на 170 ложкаў
  • Мёрская паліклініка
  • Дзісненская раённая бальніца са стацыянарам на 55 ложкаў і паліклінікай
  • Язненская ўчастковая бальніца са стацыянарам на 15 ложкаў і амбулаторыяй урача агульнай практыкі
  • Новапагосцкая ўрачэбная амбулаторыя
  • Даўгінаўская ўрачэбная амбулаторыя

Галоўныя ўрачы правіць

  • Алена Фёдараўна Сiвая

Зноскі

Літаратура правіць

  • Тропин, А. Эффект первичного звена / А. Тропин // Медицинский вестник. — 2006. — 10 нояб.

Спасылкі правіць