Марына Андрэеўна Гаеўская
Марына Андрэеўна Гае́ўская (нар. 19 ліпеня 1956, г. Гродна) — беларускі архітэктар.
Марына Андрэеўна Гаеўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 ліпеня 1956 (67 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у |
Біяграфія правіць
Скончыла ў 1978 годзе архітэктурны факультэт БПІ. У 1978—2004 гадах архітэктар, вядучы архітэктар, начальнік групы архітэктараў у інстытуце «Белдзяржпраект»; у 2004—2006 гадах загадчык групай архітэктараў КУП «Мінскпраект»; у 2009—2010 гадах галоўны архітэктар праектаў УП «АрхКомплексПраект»; з 2010 года вядучы эксперт, галоўны эксперт РУП «Галоўдзяржбудэкспертыза».
Член Беларускага саюза архітэктараў з 1990 года.
Творчасць правіць
Аўтар у складзе творчых калектываў шэрагу жылых і грамадскіх будынкаў, у т.л. тыпавых школ рознай умяшчальнасці ў розных канструкцыях для будаўніцтва ў гарадах; сярэдняя школа ў мікрараёне Сухарава ў г. Мінску; шматпрофільнай паліклінікі ў мікрараёне Малінаўка ў г. Мінску; адміністрацыйнага будынка па вул. Сапёраў у г. Мінску і інш.
Літаратура правіць
- Гаевская Марина Андреевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)