Навасёлкаўскі сельсавет (Петрыкаўскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Навасё́лкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Навасёлкі.

Навасёлкаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Петрыкаўскі раён
Уключае 12 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Навасёлкі
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 206
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капаткевіцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капаткевіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года па 12 лютага 1935 года ў Петрыкаўскім раёне. З 21 чэрвеня 1935 года ў Капаткевіцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. Пасля скасавання Капаткевіцкага раёна з 25 снежня 1962 года ў складзе Петрыкаўскага раёна. 8 красавіка 1965 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Новагалоўчыцкага сельсавета[1]. У 1968 годзе скасавана вёска Гурыны (злілася з вёскай Навасёлкі)[2]. 26 верасня 1974 года да сельсавета далучана частка скасаванага Бобрыкаўскага сельсавета (вёскі Заброддзе, Клясаў і Млынок)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1716 чалавек[4], з іх 96,4 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 1,0 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1206 чалавек[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 18 (1098).
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 лютага і 11 красавіка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 верасня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 34 (1444).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.