Навум Самойлавіч Рубінштэйн

Навум (Невах) Самойлавіч Рубінштэйн (руск.: Рубинштейн Наум Самойлович; 26 чэрвеня 1898, Мінск — 1981, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне рэнтгеналогіі. Кандыдат медыцынскіх навук (1937), дацэнт (1951).

Навум Самойлавіч Рубінштэйн
Дата нараджэння 26 чэрвеня 1898(1898-06-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 1981
Месца смерці
Род дзейнасці рэнтгенолаг

Біяграфія правіць

Скончыў медыцынскі факультэт Варонежскага універсітэта (1923). Асістэнт курса (кафедры) рэнтгеналогіі Беларускага (Мінскага) медыцынскага інстытута (1930—1941).

У час Вялікай Айчыннай вайны начальнік рэнтгенаўскіх кабінетаў палявога рухомага і эвакуацыйнага шпіталяў (1941—1945); начальнік рэнтгенаўскага кабінета ваеннага шпіталя (1945—1947).

Асістэнт курсу рэнтгеналогіі кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута (1947—1950); выконваў абавязкі дацэнта, загадчык курсам рэнтгеналогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў (1950—1951). Загадчык курсам рэнтгеналогіі кафедры прапедэўтыкі ўнутраных хвароб Мінскага медыцынскага інстытута (1951—1955). Загадчык кафедры рэнтгеналогіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў (1955—1958).

Навуковыя працы правіць

  • «Сравнительные исследования желудка рентгеном и пробой с люголем при зачаточном сужении привратника», с соавт., 1935
  • «О распознавании опухолей кардиальной части желудка», с сааўт., 1940;
  • «К вопросу о рентгенодиагностике опухолевидного туберкулеза кишечника», 1958

Зноскі

Спасылкі правіць