Навіны БНФ «Адраджэньне»

Навіны БНФ «Адраджэньне» — газета, орган Беларускага народнага фронту «Адраджэньне». Выдавалася са снежня 1988 да мая 1994 ў Мінску на беларускай мове (асобныя нумары таксама на рускай мове).

«Навіны БНФ „Адраджэньне“»
Тып газета
Заснавана 1988
Спыненне публікацый 1994
Мова беларуская

Як нулявы нумар выдання з’явілася «Інфармацыйнае паведамленьне БНФ за перабудову «Адраджэньне», у якім друкавалася адозва Аргкамітэту БНФ да грамадзян Беларусі, а таксама рэкамендацыі ў стварэнні групаў падтрымкі БНФ. Першыя нумары рыхтавалі А. Суша і А. Радкевіч; у падрыхтоўцы паасобных нумароў удзельнічалі: П. Ларын, І. Дрозд, П. Пячонка, А. Сёмуха; ад №7 у складзе выдавецкай групы: А. Суша, С. Дубавец, П. Жук. Выйшла некалькі выпускаў «Навінаў» у перакладзе на рускую мову («Новости Белорусского народного фронта «Адраджэньне»), якія ў асноўным адпавядалі беларускаму варыянту выдання. Апошні нумар, прысвечаны выбарам прэзідэнта, выйшаў у маі 1994 пад рэдакцыяй Барыса Хамайды.

Грамадска-палітычнае выданне. Асноўны змест газеты складала хроніка падзей, артыкулы на актуальныя грамадска-палітычныя тэмы, праграмныя матэрыялы БНФ. Змяшчаліся артыкулы, прысвечаныя гісторыі Беларусі, беларускай нацыянальнай сімволіцы, спісы ахвяр палітычных рэпрэсій.

Выйшла 40 нумароў.

Літаратура правіць

  • Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956-1991. Пэрсанажы і кантэкст. - Мн., 1999. ISBN 985-6374-08-1