Надзея Іванаўна Кавалец

Надзея Іванаўна Кавалец (20 мая 1927, в. Хільчыцы, Тураўскі раён, Мазырская акруга — 1 лютага 2020) — беларускі педагог, Герой Сацыялістычнай Працы (1978)

Надзея Іванаўна Кавалец
руск.: Надежда Ивановна Ковалец
Род дзейнасці педагог
Дата нараджэння 20 мая 1927(1927-05-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 лютага 2020(2020-02-01) (92 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Заслужаны настаўнік Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Рана засталася без бацькі, Івана Аляксеевіча Белкі, які быў старшынёй калгаса. У студзені 1938 года яго арыштавалі, абвінавацілі ў шпіянажы і расстралялі ў чэрвені таго ж года (пра гэта даведаліся толькі ў 1965 годзе пасля рэабілітацыі). Маці была зусім непісьменнай, а Надзея ў 1941 годзе закончыла мясцовую семігодку.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны сям’я засталася на акупіраванай тэрыторыі, працавалі на ўласнай гаспадарцы.

Пасля вызвалення раёна прамала ўдзел у адраджэнні калгаса. Імкнулася атрымаць адукацыю, працягвала вучобу ў Тураўскай дзесяцігадовай школе, якую скончыла ў 1947 годзе і паступіла ў Пінскі настаўніцкі інстытут.

Пасля заканчэння інстытута ў 1949 годзе была накіравана ў г. Давыд-Гарадок Пінскай вобласці. У 1950 годзе пераведзена настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў школу в. Вялікае Малешава Давыд-Гарадоцкага раёна. З мэтай павышэння сваёй адукацыі, у 1961 года паступіла на завочнае аддзяленне Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна.

Была дэлегатам Усесаюзнага з’езда настаўнікаў у Маскве (1978). Таксама ўдзельнічала ў настаўніцкіх канферэнцыях, сваім настаўніцкім вопытам дзялілася з калегамі ў Беларусі, Маскве, Калінінградзе, Ташкенце, выступала перад касманаўтамі ў Звёздным гарадку.

У далейшым працавала намеснікам дырэктара школы па вучэбна-выхаваўчай рабоце. Займалася грамадскай дзейнасцю, быда дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпуатаў працоўных. У 1987 годзе выйшла на пенсію, перадаўшы ўсе напрацаваныя методыкі і матэрыялы наступнаму пакаленню педагогаў. Цяпер усе гэтыя напрацоўкі захоўваюцца ў кабінеце рускай мовы і літаратуры.

Пахавана на могілках у в. Вялікае Малешава. Вялікамалешаўскай школе ў 2020 годзе па ініцыятыве калектыву школы і ветэранаў працы нададзена імя Н. І. Кавалец. У школе праводзіцца штогадовы турнір па баскетболе памяці Героя Сацыялістычнай Працы Н. І. Кавалец.


Узнагароды правіць

За заслугі ў выхаваўча-педагагічнай дзейнасці была ўдастоена звання «Заслужаны настаўнік Беларускай ССР» (1973), узнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976). Указам Порэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1978 г. за вялікія заслугі ў справе навучання і камуністычнага выхавання навучэнцаў Н. І. Кавалец было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат».

У снежні 2009 года рашэннем Столінскага раённага Савета дэпутатаў Н. І. Кавалец прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Столінскага раёна».

Зноскі

Літаратура правіць

  • Ковалец Надежда Ивановна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. Минск, 2014. С. 120.
  • Кавалец Надзея Іванаўна // Памяць. Столински раён : гист.-дакум. хроника. Минск, 2003. С. 466.
  • Ковалец Надежда Ивановна // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 300.
  • Кавалец Надзея Іванаўна // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 260—261.
  • Кавалец, Н. І. Што ні сям’я ў нашай вёсцы — амаль паўкласа вучняў / Надзея Іванаўна Кавалец; [інтэрв’ю ўзяў] Уладзімір Субат // Вытокі. Нашчадкам у спадчыну / Уладзімір Субат. Мінск, 2016. С. 244—251.
  • Чарканава, Н. Зорачка Палесся : [пра Героя Сацыялістычнай Працы Н. І. Кавалец, імя якой надалі сярэдняй школе в. Вялікае Малешава Столінскага раёна] / Настасся Чарканава // Настаўніцкая газета. 2022. 31 мая. С.