Надзея Аляксандраўна Цыркун

Надзея Аляксандраўна Цыркун (нар. 16 чэрвеня 1951, г. Бранск, Расія) — беларускі практыкуючы псіхолаг, спецыяліст у галіне педагагічнай, дзіцячай і ўзроставай педагогікі, грамадскі дзеяч (у 2000—2004 — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь). Кандыдат псіхалагічных навук, дацэнт.

Надзея Аляксандраўна Цыркун
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1951(1951-06-16) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчыца ўніверсітэта, палітык
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат псіхалагічных навук
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыла Мінскае музычнае вучылішча (спецыяльнасць «Фартэпіяна»), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Філасофія»; аспірантура, спецыяльнасць «Псіхалогія»), Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы (спецыяльнасць «Дзяржаўнае і муніцыпальнае кіраванне»).

Працавала канцэртмайстрам Маладзечанскага музычнага вучылішча, музычным кіраўніком дзіцячага сада, выкладчыкам Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага, загадчыкам лабараторыі Нацыянальнага інстытута адукацыі (Мінск), загадчыкам кафедры псіхалогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка[1].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Пралеска : праграма дашкольнай адукацыі / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; [Л. А. Панько і інш.]. — Мінск, 2007.