Надзея Аляксееўна Філіпава

Надзея Аляксееўна Філіпава (14 верасня 1926, в. Гадзілавічы, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць — 1990, в. Гадзілавічы) — Герой Сацыялістычнай Працы.

Надзея Аляксееўна Філіпава
Дата нараджэння 14 верасня 1926(1926-09-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 1990
Месца смерці
Грамадзянства
Узнагароды і прэміі
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

Атрымала няпоўную сярэднюю адукацыю.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 чэрвеня 1950 года за атрыманне высокіх ураджаяў кок-сагыза пры выкананні планавага збору ўраджаю і здачы дзяржаве каранёў і кандыцыйнага насення кок-сагыза ёй было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай працы".

Выбіралася кандыдатам у члены ЦК Кампартыі Беларусі (1971—1976), дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 3-га склікання (1951—1955). Дэлегат XXV з’езда КПСС (1976), XXVIІ (1971) з’езда КП Беларусі.

З 1978 года — персанальны пенсіянер саюзнага значэння. Жыла ў роднай вёсцы.

Узнагароды правіць

Два ордэна Леніна (27.06.1950; 03.07.1951), ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (31.05.1952).

Зноскі

Спасылкі правіць