Надзея Захараўна Харытонава
Надзея Захараўна Харытонава (14 студзеня 1922, с. Лапазна, Суражскі раён, Бранская вобласць, Расія — кастрычнік 2007, Бранск) — лесавод. Доктар біялагічных навук (1973), кандыдат сельскагаспадарчых навук (1959), прафесар (1975).
Надзея Захараўна Харытонава | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 студзеня 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | кастрычнік 2007 (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук і кандыдат сельскагаспадарчых навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыла Бранскі лесагаспадарчы інстытут (1945).
Працавала ў Савецкім лясгасе (Лябяжскае лясніцтва, Кіраўская вобласць; 1941—1943, памочнік ляснічага), Бранскам упраўленні лесааховы і лесанасаджэнняў (1945—1946, старшы інжынер), Бранскім тэхналагічным інстытуце (з 1946 — асістэнт, дацэнт кафедры энтамалогіі і фітапаталогіі, з 1973 — загадчык кафедры лесааховы), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (1982—1995, прафесар кафедры лесааховы і садова-паркавага будаўніцтва).
Навуковыя інтарэсы: біялагічная ахова лесу ад шкоднікаў і хвароб; падрыхтоўка кадраў для лясной гаспадаркі.
Узнагароды правіць
Званне «Заслужаны лесавод РСФСР» (1979) і інш.
Бібліяграфія правіць
- Энтомофаги короедов и стволовых слоников в хвойных насаждениях Брянского лесного массива : автореферат диссертации … доктора биологических наук : 03.097 / Харитонова Надежда Захаровна. — Воронеж, 1970.
- Большой сосновый долгоносик и меры борьбы с ним в лесах Брянской области : автореферат диссертации … кандидата сельскохозяйственных наук / Харитонова Н. З. ― Воронеж, 1959.