Нака́рдыі (Nocardia) — род бактэрый групы актынаміцэтаў.
Накардыі |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
Тып: | Актынабактэрыі (Actinobacteria) |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Nocardia Trevisan 1889 (Approved Lists 1980)
|
Сінонімы |
---|
- Micropolyspora Lechevalier et al. 1961 (Approved Lists 1980)
- Asteroides Puntoni & Leonardi, 1935
- Proactinomyces (K.Lehmann & Haag) H.L.Jensen, 1934[1]
|
|
Вядома дзясяткі відаў. Пашыраны ў глебе, вадаёмах і іншых прыродных субстратах. Утвараюць міцэлій з дыяметрам гіфаў 0,5—2 мкм. Нерухомыя. Грамстаноўчыя. Аэробы. Размнажаюцца фрагментацыяй міцэлію, некаторыя ўтвараюць таксама споры і хламідаспоры.
Сапрафіты, ёсць патагенныя віды для чалавека і жывёл (узбуджальнікі накардыёзу). У глебе ўтылізуюць устойлівыя да раскладання рэчывы расліннага паходжання (лігнін), удзельнічаюць у мінералізацыі гумусу, раскладаюць цяжкадаступныя для іншых мікраарганізмаў рэчывы (сінтэтычныя матэрыялы, воскі, вуглевадароды, адходы нафтавай прамысловасці). Могуць выкарыстоўвацца для барацьбы з забруджваннем навакольнага асяроддзя.