Напа́лм (англ.: napalm — скарачэнне ад англ.: naphthenic acid — нафтэнавая кіслата і англ.: palmitic acid — пальмітынавая кіслата) — загушчаны бензін, ужываецца як запальная і агнямётная сумесь.

Прыклад выкарыстоўвання напалму

Напалм лёгка ўзгараецца, гарыць павольна (тэмпература полымя 900—1100 °C), добра прыліпае да аб'ектаў, у тым ліку вертыкальных паверхняў.

Гісторыя правіць

Падчас Другой сусветнай вайны ў агнямётах ужываўся бензін, які мае невялікую глейкасць і таму згарае хутка. Патрабавалася рэчыва з павольным гарэннем, але высокай яго тэмпературай. Даваенныя распрацоўкі такога рэчыва патрабавалі дэфіцытнага каўчуку. Але ў 1942 годзе даследчыкамі з Гарвардскага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам доктара Луіса Фізэра была знойдзена сумесь, якая не патрабавала каўчуку — напалм.

Упершыню напалм быў ужыты 17 ліпеня 1944 года пры налёце знішчальнікаў-бамбардзіроўшчыкаў Lockheed P-38 Lightning ВПС ЗША на склад нямецкага паліва ў Кутансе, Францыя.

Забарона на выкарыстанне правіць

У 1980 годзе ААН была прынятая «Канвенцыя аб забароне ці абмежаванні выкарыстання пэўных відаў звычайнай зброі» і разам з ёй Пратакол III «Пратакол аб забароне ці абмежаванні выкарыстання запальнай зброі».

Станам на 2005 год Канвенцыю падпісалі 99 краін.[1]

Літаратура правіць

Зноскі