Народны артыст Украіны

ганаровае званне

Народны артыст Украіны  (укр.: Народний артист України) — ганаровае званне, якое прысвойваецца выдатным дзеячам мастацтва Украіны, асабліва якія вызначыліся ў справе развіцця тэатра, музыкі і кіно.

Народны артыст Украіны
укр.: Народний артист України
Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва укр.: Народний артист України
Краіна Сцяг Украіны Украіна
Тып ганаровае званне[d]
Каму ўручаецца артыстам, музыкантам, балетмайстрам, дырыжорам, драматургам, кампазітарам, рэжысёрам, кінааператарам, хормайстрам, дыктарам тэлебачання і радыёвяшчання
Кім уручаецца прэзідэнтам Украіны
Падставы ўзнагароджання за выбітнае выканальніцкае майстэрства, стварэнне высокамастацкіх вобразаў, спектакляў, кінафільмаў, якія атрымалі міжнароднае прызнанне, за асаблівыя заслугі ў развіцці айчыннай культурна-мастацкай спадчыны.
Дата заснавання 2000
Статус прысвойваецца
Статыстыка ўзнагароджанняў
Колькасць 889
Чарговасць узнагарод
Малодшая Заслужаны артыст Украіны
Адпавядае Народны артыст Украінскай ССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Згодна з Палажэннем аб ганаровых званнях Украіны ад 29 чэрвеня 2001 года, гэта званне прысвойваецца:

рэжысёрам, артыстам тэатраў, кіно, эстрады, цырка, прафесійных ансамбляў і харавых калектываў, дырыжорам аркестраў, кампазітарам, музыкантам, дыктарам тэлебачання і радыёвяшчання за выбітнае выканальніцкае майстэрства, стварэнне высокамастацкіх вобразаў, спектакляў, кіно, развіцця айчыннага культурна-мастацка.

Ганаровыя званні ў адпаведнасці з Палажэннем прысвойваюцца толькі пры жыцці. Як правіла, дадзенай узнагародай узнагароджваюць не раней, чым праз дзесяць гадоў пасля прысваення звання «Заслужанага артыста Украіны».

Спасылкі правіць