Наталля Пятроўна Ялавая

беларускі навуковец, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт

Наталля Пятроўна Ялавая (нар. 1968) — беларускі навуковец. Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт. Прарэктар па выхаваўчай працы Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Наталля Пятроўна Ялавая
Дата нараджэння 1968
Грамадзянства  Беларусь
Бацька Пётр Паўлавіч Строкач
Род дзейнасці вучоная
Месца працы Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт
Навуковая ступень кандыдат тэхнічных навук
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна
Партыя

Біяграфія правіць

Дачка вядомага беларускага і савецкага хіміка Пятра Паўлавіча Строкача. Выпускніца сярэдняй школы № 21 г. Брэста. Скончыла Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна.

Член Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь».

На выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў 2018 года намеснік старшыні акруговай выбарчай камісіі Брэсцкай Вузаўскай выбарчай акругі № 10[1].

Удзел у рэпрэсіўнай сістэме Аляксандра Лукашэнка правіць

28 кастрычніка 2020 года Наталля Ялавая, выконваючы даручэнне Аляксандра Лукашэнкі адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыях[2], падпісала дакладную запіску пра адлічэнне студэнтаў БрДТУ за «неаднаразовае парушэнне ўмоў дагавораў аб падрыхтоўцы спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй, парушэнне Правілаў унутранага распарадку для навучэнцаў БрДТУ»[3][4].

Сям’я правіць

  • Муж — Сяргей Васільевіч Ялавой, падпалкоўнік у адстаўцы[5].
  • Сын — Павел[5].
  • Дачка - Юлія.

Працы правіць

У сааўтарстве правіць

  • Инженерная гидроэкология: пособие / Н. П. Яловая, П. П. Строкач, О. П. Бурко. — Брест: Брестский государственный технический университет, 2010. — 294 с., [8] л. цв. ил.: ил., табл. — ISBN 978-985-493-173-9.
  • Экология и гидрохимия: Словарь-справочник / Н. П. Яловая, П. П. Строкач. — Брест: БГТУ, 2004. — 315 с.

Зноскі

  1. Сведения о председателях, заместителях председателя и секретарях окружных избирательных комиссий по выборам в Брестский областной Совет депутатов двадцать восьмого созыва и режиме работы комиссий (руск.). Голас часу (11 снежня 2017). Праверана 1 лістапада 2020.
  2. Лукашэнка запатрабаваў адлічваць і звальняць пратэстуючых студэнтаў, медыкаў, рабочых
  3. Перова, Аня. Приказы на десятки человек и повестки в военкомат. Что сейчас происходит с отчислениями в вузах (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (29 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2020. Праверана 1 лістапада 2020.
  4. Как студентов БрГТУ отчисляли после акции солидарности(руск.) // Брестская газета : газета. — 2020. — № 46 (935). — С. 6.
  5. а б «Встреча с интересными людьми» (руск.). Гимназия № 4 г. Бреста (17 кастрычніка 2017). Праверана 1 лістапада 2020.(недаступная спасылка)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць