Наталля Уладзіміраўна Сустава
Наталля Уладзіміраўна Су́става[3] (нар. 30 красавіка 1951) — мастак, кніжны графік, аўтар ілюстрацый да дзіцячых кніг і педагог.
Наталля Уладзіміраўна Сустава | |
---|---|
Дата нараджэння | 30 красавіка 1951[1] (73 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастачка, выкладчыца ўніверсітэта |
Месца працы | |
Жанр | графіка і кніжная графіка |
Вучоба | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Нарадзілася ў горадзе Хемніц[3] (Германія). У 1971 годзе скончыла Горкаўскае мастацкае вучылішча па спецыяльнасці мастак-афарміцель (дызайнер), у 1976 годзе Маскоўскі паліграфічны інстытут. У 2017 годзе павышала кваліфікацыю ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы[4]. З 2012 года выкладае акадэмічны малюнак на кафедры дызайна моды факультэта сацыякультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[4].
Творчасць правіць
Працуе ў жанры станковай і кніжнай графікі[4]. Пераважна афармляе і ілюструе кнігі для дзяцей[3]. З 1976 года супрацоўнічае з выдавецтвамі Масквы і Мінска[4]. Творы Наталлі Суставай вылучаюцца мяккасцю, лірычнасцю, тонкім адчуваннем колеру, своеасаблівасцю мастацкага вырашэння.
Узнагароды правіць
- Прэмія часопіса «Вясёлка» імя В. Віткі (1992);
- Ганаровая грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2007);
- Ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2015)[4].
Зноскі правіць
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 290. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ http://belartunion.by/sekcyja-verasen/
- ↑ а б в БелЭн 2002.
- ↑ а б в г д Сустова Наталья Владимировна (руск.) // Сайт факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ
- ↑ Секцыя «Верасень» // Сайт Беларускага саюза мастакоў
Літаратура правіць
- Су́става Наталля Уладзіміраўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 290. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі правіць
- Сустова Наталья Владимировна (руск.) // Сайт факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ