Нафісату Тыям
Нафісату (Нафі) Тыям (фр.: Nafissatou "Nafi" Thiam; нар. 19 жніўня 1994, Брусель) — бельгійская лёгкаатлетка, спецыялізуецца ў мнагабор’і. Двухразовая алімпійская чэмпіёнка (2016 і 2020), двухразовая чэмпіёнка свету (2017 і 2022), двухразовая чэмпіёнка Еўропы (2018 і 2022), двухразовая чэмпіёнка Еўропы ў памяшканні ў пяцібор’і. Першая ў гісторыі Бельгіі чэмпіёнка свету па лёгкай атлетыцы. Спартсменка года ў Бельгіі (2014, 2016, 2017), лепшая лёгкаатлетка года ў свеце (2017). Першая ў гісторыі Бельгіі двухразовая алімпійская чэмпіёнка.
Нафісату Тыям | |
---|---|
Род дзейнасці | лёгкаатлетка |
Дата нараджэння | 19 жніўня 1994[1] (29 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
World Athlete of the Year[d] (2017) |
Сайт | nafithiam.com (англ.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
Яе маці — бельгійка, а бацька — выхадзец з Сенегала. Бацькі Нафісату разышліся, калі яна была дзіцем і яе выхоўвала маці. Тыям сумяшчае заняткі спортам з вывучэннем геаграфіі ў Льежскім універсітэце.
Нафісату пачала займацца лёгкай атлетыкай ва ўзросце сямі гадоў у льежскім клубе RFC Liégeois. З пачатку спартыўнай кар’еры і да гэтага часу яе трэнерам з’яўляецца былы сямі-і дзесяціборац Ражэ Леспаньяр.
Чэмпіёнскія тытулы правіць
- 2022 — Чэмпіёнка свету (сямібор’е).
- 2020 — Алімпійская чэмпіёнка (сямібор’е).
- 2018 — Чэмпіёнка Еўропы (сямібор’е).
- 2017 — Чэмпіёнка свету (сямібор’е).
- 2017 — Чэмпіёнка Еўропы ў памяшканні (пяцібор’е).
- 2016 — Алімпійская чэмпіёнка (сямібор’е).
- 2016 — Чэмпіёнка Бельгіі (скачок у даўжыню, у памяшканні).
- 2016 — Чэмпіёнка Бельгіі (пяцібор’е, у памяшканні).
- 2015 — Чэмпіёнка Бельгіі (скачок у даўжыню).
- 2015 — Чэмпіёнка Бельгіі (скачок у вышыню, у памяшканні).
- 2013 — Чэмпіёнка свету сярод юніёраў (сямібор’е).