Нахіл восі вярчэння

Нахіл восі вярчэння — вугал адхілення восі вярчэння нябеснага цела ад перпендыкуляра да плоскасці яго арбіты. Гэту велічыню таксама можна вызначыць як вугал паміж плоскасцямі экватара нябеснага цела і яго арбіты.

Earth’s Axial Tilt
Earth’s Axial Tilt

Нахіл восі вярчэння Зямлі з'яўляецца асноўнай прычынай сезонных кліматычных змен (змены пор года).

Нахіл восі вярчэння найважнейшых нябесных целаў правіць

Цела Нахіл восі (°)
Сонца 7,25
Меркурый ~0,01
Венера 177,36
Зямля 23,439281
Месяц 1,5424
Марс 25,19
Юпітэр 3,13
Сатурн 26,73
Уран 97,77
Нептун 28,32
Плутон 119,61
Цэрэра ~4
Палада ~60