На́цыя (лац.: natio — племя, народ) — полісемантычнае паняцце, якое застасоўваецца для характарыстыкі вялікіх сацыякультурных супольнасцей індустрыяльнай эпохі. Існуе два асноўных значэнні тэрміна:

  • Палітычная супольнасць грамадзян пэўнай дзяржавы — палітычная нацыя. Часта ўжываецца як сінонім тэрміна дзяржава, калі маецца на ўвазе яе насельніцтва, напрыклад для спасылання на «нацыянальныя» ўніверсітэты, банкі і іншыя ўстановы.
  • Этнічная супольнасць (этнас) з адзінай мовай і самасвядомасцю (як асабістым пачуццем «нацыянальнай ідэнтычнасці» так і калектыўным усведамленнем сваёй еднасці і адменнасці ад іншых). У гэтым значэнні фактычна з’яўляецца сінонімам тэрміна народ.

Спасылкі правіць