Нацыянальная галерэя Косава
Нацыянальная галерэя Косава (алб.: Galeria Kombëtare e Arteve e Kosovës, сербск.: Национална галерија Косова) — мастацкая галерэя, размешчаная ва ўніверсітэцкім гарадку Прышціны непасрэдна за Нацыянальнай бібліятэкай Косава. Заснавана ў лютым 1979 года[1]. Названа ў гонар аднаго з самых вядомых косаўскіх мусульманскіх мастакоў Мусліма Мулікі.
Нацыянальная галерэя Косава | |
---|---|
Заснаваны | 1979 |
Месцазнаходжанне | |
galeriakombetare-rks.com (алб.) (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гэта найбуйнейшая ўстанова ў галіне выяўленчых мастацтваў у Рэспубліцы Косава. Галерэя дае выставачную прастору для розных выстаў мясцовых і замежных мастакоў. Публікуе кнігі, каталогі і брашуры[2].
Гісторыя правіць
Будынак галерэі правіць
Будынак нацыянальнай мастацкай галерэі Косава быў пабудаваны прыкладна ў 1935 годзе як ваенныя казармы Югаслаўскай арміі. У 1955—1981 гадах там размяшчалася бібліятэка. У 1982—1983 гадах памяшканне было пераабсталявана ў выставачную залу Рэвалюцыйнага музея архітэктарам Агушам Бекіры. У 1995 годзе там размясцілася цяперашняя мастацкая галерэя.
Фасад будынка аздоблены каменем з ваколіц горада Печ[3].
Фундамент правіць
Нацыянальная мастацкая галерэя Косава была заснавана ў 1979 годзе як культурная ўстанова для экспанавання твораў выяўленчага мастацтва, а таксама для збору і захоўвання каштоўных твораў мастацтва. Яна была названая ў гонар аднаго з самых выбітных косаўскіх мастакоў Мусліма Мулікі. Галерэя была створана ў сувязі з неабходнасцю візуальнай дэманстрацыі косаўскай культуры.
На працягу дзесяці пасляваенных гадоў Нацыянальная мастацкая галерэя Косава арганізавала больш за 200 калектыўных і індывідуальных выстаў як нацыянальных, так і замежных мастакоў. З 2013 года дырэктарам галерэі з’яўляецца Арта Аган[4].
-
Кодра, У пошуках новых ідалаў, 1968, палатно, алей
-
Кодра, Мора, 1968, палатно, алей
-
Кодра, Урок музыкі, 1997, палатно, алей
-
Кодра, Дата, 1987, палатно, алей
-
Кодра, Нараджэнне ідала, 1971, палатно, алей
-
Кодра, Вайна за мір, 1977, палатно, алей
-
Гэлаш Гёкай, Курыца, 1985, палатно, алей
-
Гэлаш Гёкай, Без назвы, 1999, папера, акрыл
-
Гэлаш Гёкай, Кампазіцыя, 1997, папера, алей
-
Гэлаш Гёкай, Кампазіцыя, 1991, камбінаваная тэхніка
Супрацоўніцтва правіць
У выніку супрацоўніцтва паміж Міністэрствам культуры, моладзі і спорту, якое з’яўляецца адказным за галерэю, і міжнароднымі арганізацыямі, галерэя прымала шматлікіх гасцей з Албаніі і іншых суседніх дзяржаў[5].
Нацыянальная мастацкая галерэя Косава наладзіла супрацоўніцтва з наступнымі арганізацыямі:
Зноскі
- ↑ Komuna Prishtine - Qyteti . kk.rks-gov.net. Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2014. Праверана 2 сакавіка 2014.
- ↑ Galeria e Arteve e Kosovës | AKADEMIA EVOLUCION - Bachelor & Master . akademiaevolucion.com. Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2014. Праверана 2 сакавіка 2014.
- ↑ Southeast Europe: People and Culture: Kosovo Art Gallery . southeast-europe.eu. Праверана 2 сакавіка 2014.
- ↑ Galeria Kombëtare e Kosovës zgjedh drejtorin e ri(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2017. Праверана 23 красавіка 2017.
- ↑ Ballina - Ministria e Kulturës, Rinisë dhe Sportit . mkrs-ks.org. Праверана 2 сакавіка 2014.
- ↑ Dy ekspozita, në kuadër të bashkëpunimit kombëtar në artin pamor - KultPlus.com . kultplus.com. Праверана 2 сакавіка 2014.
- ↑ Takimi i parë mes institucioneve të kulturës dhe artit të Republikës së Shqipërisë dhe Republikës së Kosovës(недаступная спасылка). kultura.gov.al. Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2014. Праверана 2 сакавіка 2014.
- ↑ European Cultural Parliament – ECP | Europe needs a soul . kulturparlament.com. Праверана 2 сакавіка 2014.
- ↑ Koha NET - Arkivi . koha.net. Праверана 2 сакавіка 2014.
- ↑ CIMAM - International Committee for Museums and Collections of Modern Art- International Committee - ICOM(недаступная спасылка). icom.museum. Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2014. Праверана 2 сакавіка 2014.
- ↑ Koha NET - Arkivi . koha.net. Праверана 2 сакавіка 2014.
- ↑ Biennale de Venise 2013 - Arsenale - Image 9 sur 16 - 20minutes.fr . 20minutes.fr. Праверана 2 сакавіка 2014.
- ↑ Koha NET - Arkivi . koha.net. Праверана 2 сакавіка 2014.
- ↑ - Article detail OnWeb - Flash Art(недаступная спасылка). flashartonline.com. Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2014. Праверана 2 сакавіка 2014.
- ↑ Koha NET - Arkivi . koha.net. Праверана 2 сакавіка 2014.
- ↑ Koha NET - Arkivi . koha.net. Праверана 2 сакавіка 2014.
- ↑ Kosovan Pavillion at the Venice Architecture Biennale/Preview on Vimeo . vimeo.com. Праверана 2 сакавіка 2014.