Нацыянальная самасвядомасць

Нацыянальная самасвядомасць — сукупнасць уяўленняў, пачуццяў і ведаў чалавека аб сваёй прыналежнасці да пэўнай нацыі, а таксама аб сваім месцы і ролі ў жыцці роднага народа.

Асноўныя рысы і гісторыя фарміравання правіць

Першасныя элементы нацыянальнай самасвядомасці пачынаюць складвацца яшчэ ў першабытным грамадстве, калі людзі праяўляюць схільнасць мысліць у катэгорыях супрацьпастаўлення «мы» — «яны». Звычайна прадстаўнікі сваёй этнічнай супольнасці («мы») па шэрагу антрапалагічных, псіхалагічных, культурных, моўных прыкмет ацэньваюцца адназначна пазітыўна, а члены іншаэтнічных груп, наадварот, найчасцей яўна негатыўна.

Канчатковае фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці адбываецца ў працэсе ўтварэння нацыі на аснове ўсведамлення людзьмі свайго агульнага паходжання і непарыўнай звязанасці з роднай зямлёй, адчування самабытнасці сваёй культуры, мовы, нацыянальнага характару, менталітэту, пачуцця агульнанацыянальнай салідарнасці. У структуры нацыянальнай самасвядомасці арганічна ўзаемазвязаны рацыянальныя, ідэалагічныя, эмацыянальна-пачуццёвыя і нават ірацыянальна-містычныя элементы.

Нацыянальная самасвядомасць большасці народаў свету аформілася на працягу 1820 ст., калі на розных кантынентах у выніку ўзмацнення кансалідацыі этнасацыяльных супольнасцей, актывізацыі нацыянальна-вызваленчых рухаў сфармаваліся нацыі сучаснага тыпу (напр., англійская, нямецкая, французская, японская, амерыканская). Нацыянальная самасвядомасць знаходзіцца ў аснове пачуцця агульнадзяржаўнага патрыятызму, нацыянальнага гонару, любові да роднага народа, культуры, мовы, да сваёй Радзімы.

Нацыянальная самасвядомасць беларусаў правіць

Нацыянальная самасвядомасць беларусаў аформілася адносна позна, прыблізна ў сярэдзіне 19-пачатку 20 ст., што было абумоўлена ўзмацненнем нацыянальна-вызваленчага руху, актывізацыяй нацыянальна-культурнага жыцця і пачаткам утварэння беларускай нацыі. Спачатку больш высокі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці быў уласцівы прадстаўнікам творчай інтэлігенцыі, шляхце, частцы сялянства. Аднак у 1920-я гады нацыянальная самасвядомасць даволі прыкметна вырасла сярод прадстаўнікоў усіх сацыяльных катэгорый насельніцтва Беларусі, што было звязана з ажыццяўленнем палітыкі беларусізацыі, спробамі гарманізацыі міжнацыянальных адносін. У наступныя дзесяцігоддзі развіццё нацыянальнай самасвядомасці было запаволена ў выніку ўзмацнення працэсаў асіміляцыі і дэнацыяналізацыі беларускага грамадства.

У сучасны перыяд паглыбленне нацыянальнай самасвядомасці з'яўляецца важным сродкам самазахавання беларускай нацыі і раскрыцця яе творчых магчымасцей у справе пабудовы свабоднага, дэмакратычнага і незалежнага грамадства.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Культуралогія: Энцыкл. давед./ Э. С. Дубянецкі; Маст. А. А. Глекаў. — Мн.: БелЭн, 2003. —384 с.:іл ISBN 985-11-0277-6