Нацыянальны Пераходны Савет Лівіі

Нацыянальны Пераходны Савет Лівіі (араб. المجلس الوطني الانتقالي‎‎ — al-majlis al-waṭanī al-intiqālī) — часовы орган улады, створаны праціўнікамі Муамара Кадафі 27 лютага 2011 года, падчас хваляванняў у Лівіі ў самым пачатку грамадзянскай вайны.

Нацыянальны пераходны савет
(Нацыянальны пераходны савет
Лівійскай Рэспублікі)
араб. المجلس الوطني الانتقالي‎‎
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Лівія
Гімн «Лівія, Лівія, Лівія»;
дэвіз:
Свабода,
справядлівасць,
дэмакратыя
Статус часовы рэвалюцыйны орган дзяржаўнай улады
Уключае Кірэнаіка,
частка Трыпалітаніі,
паўднёва-усходняя частка Фецана
Адміністрацыйны цэнтр Бенгазі (часовая сталіца),
Трыпалі (юрыдычная сталіца)
Найбуйнейшы горад Трыпалі
Інш. буйныя гарады Бенгазі,
Місурата,
Аль-Байда,
Эз-Завія,
Адждабтя,
Табрук,
Сабрата,
Злітэн
Дата ўтварэння 27 лютага 2011 года
Дата скасавання 8 жніўня 2012
Старшыня НПС Мустафа Мухамад Абд-аль-Джаліль
Прэм'ер-міністр НПС Махмуд Джабрыль
Афіцыйная мова арабскаяБерберскія мовы
Нацыянальны пераходны савет (Нацыянальны пераходны савет Лівійскай Рэспублікі) на карце
Нацыянальны пераходны савет (Нацыянальны пераходны савет Лівійскай Рэспублікі), карце
Часавы пояс +2
Абрэвіятура НПС
Тэлефонны код 218
Інтэрнэт-дамен .ly
Афіцыйны сайт
Заўвагі: валюталівійскі дынар (LYD, код 434)

Гісторыя фарміравання правіць

Савет быў створаны ў Бенгазі 27 лютага на надзвычайным паседжанні мясцовых народных камітэтаў[1][2].

Па ўласным вызначэнні прадстаўніка Савета, ён «не з'яўляецца часовым урадам, а дзейнічае як орган улады рэвалюцыі»[1]. Пры стварэнні было абвешчана, што НПС будзе працаваць на працягу трох месяцаў — да вызначаных ім выбараў новага главы дзяржавы[2].

5 сакавіка НПС абвясціў сябе адзінай легітымнай уладай у Лівіі[3].

23 сакавіка Савет абвясціў пра стварэнне часовага ўрада — органа выканаўчай улады, таксама было абвешчана, што пераходны савет працягне працу ў якасці часовага заканадаўчага органа[4].

Склад Савета правіць

НПС Лівіі складаецца з 31 члена[5][6] (па іншых даных — з 30), уяўлялых грамадзянскіх і ваенных[3].

Саветам кіруе Мустафа Абд-аль-Джаліль, былы міністр юстыцыі Лівійскай Джамахірыі[7]. Яго намеснікам з'яўляецца Абдул Хафіз Гога, Амар аль-Харыры адказвае за кіраўніцтва арміяй, Махмуд Джабрыль (прэм'ер-міністр) і Аль аль-Ісаві — за каардынацыю знешніх зносін[6].

Зноскі

  1. а б "Лівійскія рэвалюцыянеры сфармавалі нацыянальны савет". РИА Новости. 27.02.2011. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  2. а б "Ствараны ў Бенгазі ўрад будзе працаваць тры месяца". РИА Новости. 27.02.2011. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  3. а б "Нацсавет Лівіі абвясціў сябе адзіным прадстаўніком краіны". РИА Новости. 05.03.2011. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  4. "Лівійская апазіцыя стварыла пераходны ўрад". Lenta.ru. 23.03.2011. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  5. "Катар прызнаў Нацыянальны пераходны савет Лівіі легітымнай уладай". РИА Новости. 28.03.2011. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)
  6. а б The Interim Transitional National Council of the Libyan Republic: Council members Архівавана 10 сакавіка 2011.
  7. "Экс-міністр юстыцыі Лівіі пачаў фарміраванне часовага ўрада". РИА Новости. 27.02.2011. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)

Спасылкі правіць