Нацыянальны заслужаны акадэмічны ўкраінскі народны хор Украіны імя Рыгора Вяроўкі

Нацыянальны заслужаны акадэмічны ўкраінскі народны хор Украіны імя Рыгора Вяроўкіукраінскі прафесійны хор, заснаваны 11 верасня 1943 года.

Нацыянальны заслужаны акадэмічны ўкраінскі народны хор Украіны імя Рыгора Вяроўкі
Асноўная інфармацыя
Жанр Фолк
Гады з 1943
Краіна  Украіна
Горад Кіеў
Адкуль Харкаў
Мова песень украінская
Кіраўнік Anatoliy Avdiyevsky[d]
veryovka.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Арганізатарам і першым кіраўніком калектыву быў Рыгор Гур'евіч Вяроўка, які ўзначальваў яго разам з жонкай Элеанорай Скрыпчынскай. У першы хор увайшлі 134 выканаўцы: 84 харысты, 34 артысты аркестра, 16 артыстаў балета. Створаны першапачаткова ў Харкаве, з 1944 года калектыў базуецца ў Кіеве.

Хор прадстаўляў ўкраінскае мастацтва ў гарадах СССР, Румыніі (1952, 1956), Польшчы (1953), Фінляндыі (1954), Бельгіі і Люксембурга (1958), Германіі (1959), Югаславіі (1962) і іншых краінах.

У гонар заснавальніка калектыву ў 1965 годзе хору было прысвоена яго імя. У гэтым жа годзе калектыў узначаліў Анатоль Цімафеевіч Аўдзіеўскі. З 1965 года хору прысвоена званне заслужанага, з 1974 года – акадэмічнага, у 1997 годзе – статус рэспубліканскага.

У хоры ёсць творчая лабараторыя па аўтэнтычнаму выкананню народных песень, фальклорны калектыў, які сістэматычна запісвае і расшыфроўвае народныя песні, арганізоўвае цыкл сольных канцэртаў.

Анатоль Аўдзіеўскі ўпершыню ўвёў у народны хор жаночыя акадэмічныя галасы, пашырыўшы яго выканальніцкія магчымасці. Не задавальняла кіраўніка класічнае аднарэгістравае і аднатанальнае гучанне жаночых галасоў, як у ансамблях і харавых калектывах некаторых рэгіёнаў Украіны.

Хор Вярёўкі гастраляваў у Мексіцы, Канадзе, Францыі, Швейцарыі, Расіі, Беларусі, Польшчы, Германіі і шэрагу іншых краін, традыцыйна прымаў удзел у буйных дзяржаўных мерапрыемствах Украіны. Удастоены шматлікіх нацыянальных і міжнародных узнагарод, у прыватнасці за вялікі ўклад у справу міру і дружбы паміж народамі, узнагароджаны сярэбраным медалём Сусветнага савета міру. У 2019 годзе быў зняты поўнаметражны фільм пра хор.

Рэпертуар правіць

У аснове рэпертуару — украінскі фальклор, песні і танцы.

Значная частка апрацоўкі ўкраінскіх песень выканана заснавальнікам хору Р. Вяроўкай, для якога характэрны такія прыёмы, як нізкі жаночы вакал, чаргаванне двух галасоў з унісонамі, актававае разгалінаванне, паралелізм квінтаў, тэрцый, трызвукаў, прынцып варыяцыйна-фактурнага гарманічнага развіцця, элементы тэмбравага поліфаніі.

Пазней рэпертуар хору папоўніўся творамі Барыса Ляташынскага, Льва Рэвуцкага, Мікалая Лысенкі і іншых украінскіх кампазітараў.

У савецкі час у рэпертуары калектыву былі таксама песні, якія ўслаўлялі камуністычных дзеячаў і грамадскі строй СССР, у тым ліку, напрыклад, песня «Я слаўлю партыю».

У 2011 годзе рэзананс меў прэм'ерны спектакль забароненай у савецкі час народнай оперы Я. Станковіча «Калі цвіце папараць». У другой палове 2010 года хор выступаў таксама з крымскататарскімі, венгерскімі, польскімі кампазіцыямі, імкнучыся адлюстраваць спецыфіку розных рэгіёнаў Украіны або ў рамках мастацкага супрацоўніцтва з польскімі музыкамі.

Зноскі

Спасылкі правіць