Нацыянальны парк Лаўка

Нацыянальны парк Ла́ўка (ісп.: Parque Nacional Lauca) — самы паўночны нацыянальны парк у Чылі, аб'яўлены ЮНЕСКА біясферным запаведнікам сусветнага значэння. Лаўка знаходзіцца ў 12 кіламетрах на захадзе ад высакагорнага пасёлка Путрэ ў рэгіёне Тарапака на мяжы з Балівіяй.

Возера Чунгара (4517 м. над узр. мора)

Нацыянальны парк ляжыць у Андах. Асяроддзе парка — магутныя горы і вулканы вышынёй да 6300 метраў. Асабліва вызначаюцца шматлікія вулканы на небасхіле, пераважна шасцітысячнікі.

Непадалёку ад вулканаў знаходзіцца возера Чунгара на вышыні 4520 метраў, плошча якога складае 21 км². Чунгара з'яўляецца самым высокагорным возерам свету.

Спасылкі правіць