Нацыянальны Сход Арменіі

(Пасля перасылкі з Нацыянальны сход Арменіі)

Нацыянальны Сход Арменіі (арм.: Հայաստանի Ազգային Ժողով) — вышэйшы заканадаўчы орган Арменіі.

Нацыянальны сход Арменіі
арм.: Հայաստանի Հանրապետության Ազգային ժողով
Герб ці эмблема.
Тып
Тып аднапалатны парламент
Кіраўніцтва
Структура
Членаў 105
Armenian_Parliament_June6-2018t.svg
Фракцыі

Урад (17)

  •     
  •     

Апазіцыя (88)

  •     
  •     
  •     
Выбары
Апошнія выбары 2 красавіка 2017 года
Зала пасяджэнняў
Будынак Нацыянальнага сходу, Праспект Баграмяна 19, Ерэван
Сайт
www.parliament.am

Кароткая гісторыя правіць

28 мая 1918 года Арменія абвясціла сябе незалежнай дзяржавай. Сфарміраваўся вышэйшы орган улады краіны — Нацыянальны Сход Арменіі.

У 1990 годзе Вярхоўны Савет Арменіі першага склікання (260 дэпутатаў) быў абраны па мажарытарнай выбарчай сістэме, у два этапы — 20 мая і 3 чэрвеня. У новым парламенце былі прадстаўлены дзве палітычныя сілы — «Армянскі агульнанацыянальны рух» і «КПА». Дэпутацкія групы — «Рэспубліка» (38 дэпутатаў), «Арцах» (11 дэпутатаў), «Ліберал-дэмакраты» (10 дэпутатаў), «Нацыянальны прагрэс» (10 дэпутатаў), АРФД пераўтварылася ў дэпутацкую групу (12 дэпутатаў).

4 жніўня 1990 г. старшынёй Нацыянальнага Сходу стаў Лявон Тэр-Петрасян.

21 верасня 1991 г. Арменія была абвешчаная незалежнай рэспублікай.

16 кастрычніка 1991 г. прэзідэнтам быў абраны Лявон Цер-Петрасян, а старшынёй Нацыянальнага Сходу стаў Бабкен Араркцян.