Наша эра, скарочана н. э. (англ.: Common Era, скарочана CE) — абазначэнне перыяду часу пачынаючы ад першага года Грэгарыянскага календара. Эра бягучага летазлічэння, ужываемага ў большасці краін сучаснага свету.

Паняцце часцяком выкарыстоўваецца ў рэлігійнай форме «ад Нараджэння Хрыстова», скарочана «ад Н. Х.» (лац.: Anno Domini Nostri Iesu (Jesu) Christi, скарочана AD, у перакладзе «у годзе Госпада нашага Ісуса Хрыста»). Адзінае, чым адрозніваюцца свецкая і рэлігійная формы, гэта назва.

Спачатку пачаўшая ўжывацца хрысціянамі Еўропы (не пазней за 1615 год), форма наша эра была перанята нехрысціянскімі культурамі, таксама як і дзеячамі навукі, і тымі, хто хацеў выглядаць чуллівым да нехрысціян. Хаця ў самой свецкай форме і няма спасылкі на сапраўднае паходжанне, але сутнасць застаецца ўсё той жа — амаль увесь свет лічыць час ад нараджэння Хрыста.