Наяда (спадарожнік)

(Пасля перасылкі з Наяда, спадарожнік)

Наяда (стар.-грэч.: Ναϊάς) — унутраны спадарожнік планеты Нептун. Назва ўтворана ад Наяд - німф крыніц, ручаёў з грэчаскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Нептун III.

Гісторыя адкрыцця правіць

Наяда была адкрыта ў верасні 1989 па здымках, зробленых апаратам «Вояджэр-2». Аб адкрыцці было абвешчана 29 верасня 1989 года, а тэкст паведамляў пра 25 выяў, атрыманых на працягу 11 дзён, такім чынам, адкрыццё адбылося незадоўга да 18 верасня. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/1989 N 6. Уласная назва была дадзена 16 верасня 1991 года.