Ндонга (мова)

(Пасля перасылкі з Ндонга, мова)

Ндонга, або ндунга (ндонга: oshindonga), — мова групы банту, распаўсюджаная на поўначы Намібіі і поўдні Анголы сярод народа авамба. Мова ндонга з’яўляецца па сутнасці стандартызаваным дыялектам мовы авамба (ашывамба), досыць блізкай мове кваньяма (Ethnologue кажа аб «частковай узаемнаразумеласці»). Па класіфікацыі Гасры належыць да зоны R і кадуецца як R22 (коды ад R20 да R29 адпавядаюць ашывамба ў цэлым).

Ндонга
Саманазва Oshindonga
Краіны Сцяг Анголы Ангола
Сцяг Намібіі Намібія
Рэгіёны Авамбаленд
Агульная колькасць носьбітаў 692 230 (2000, даныя WCD); 807 000 (SIL, 2006)
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Афрыкі

Нігера-кангалезская макрасям'я

Бенуэ-кангалезская сям'я
Бантоідная галіна
Група банту
Зона R
Пісьменнасць лацінскае пісьмо
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 нду 475
ISO 639-1 ng
ISO 639-2 ndo
ISO 639-3 ndo
WALS ndo
Ethnologue ndo
IETF ng
Glottolog ndon1254
Вікіпедыя на гэтай мове

Ашывамба — найбольш распаўсюджаная хатняя мова ў Намібіі (паводле перапісу 2001 года, на ёй размаўляе дома 49 % насельніцтва краіны), а ндонга, згодна з Ethnologue, самы вялікі дыялект гэтай мовы па ліку размаўлялых.

Ндонга валодае тыповым для моў банту аглюцынацыйных ладам, развітой сістэмай імянных класаў. Як і ў шматлікіх іншых мовах банту заходняй зоны, прэфіксы імянных класаў ндонга маюць аўгмент ў выглядзе дадатковага галоснага: у ндонга гэта амаль заўсёды o (у V класе — e), як і ў іншых блізкароднасных мовах, уключаючы герэра.