Неапалітанскі заліў

Неапалітанскі заліў (іт.: Golfo di Napoli) — частка Тырэнскага мора, на заходнім беразе Італіі, славіцца прыгажосцю навакольнай мясцовасці, вельмі багаты жывёльны свет.

Неапалітанскі заліў?
італ.: Golfo di Napoli
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Неапалітанскі заліў

Ад мыса Мізено на захадзе да мыса Кампанэла на ўсходзе 30 км шырыні. Берагі густа населеныя. У заходняй ускраіне вялікія астравы Іскія і Прачыда, у ўсходняй ускраіне — Капры. Вакол Неапалітанскага заліва з паўночнага захаду і на паўднёвым усходзе знаходзяцца руіны антычнага рымскага горада Баіа, горад Пацуолі з яго Флегрэйскімі палямі, вялікі горад Неапаль, вулкан Везувій і раскопкі старажытных гарадоў Пампеі і Геркуланум, гарады Тор-дэль-Грэка і Кастэламарэ-ды-Стабія. На паўднёвым усходзе заліва размешчаны паўвостраў Сарэнта.

Выгляд на заліў з замка Сант-Эльма, Неапаль. Злева на ўзбярэжжы вулкан Везувій