Некамерцыйная арганізацыя

Некамерцыйная арганізацыя (НКА)арганізацыя, якая не мае ў якасці асноўнай мэты сваёй дзейнасці выманне прыбытку і не размяркоўвае атрыманы прыбытак між удзельнікамі. Некамерцыйныя арганізацыі могуць стварацца для дасягнення сацыяльных, дабрачынных, культурных, адукацыйных, навуковых і кіраўніцкіх мэт, у сферах аховы здароўя грамадзян, развіцця фізічнай культуры і спорту, задавальнення духоўных і іншых нематэрыяльных патрэб грамадзян, аховы правоў, законных інтарэсаў людзей і арганізацый, вырашэння спрэчак і канфліктаў, аказання юрыдычнай дапамогі, а таксама ў іншых мэтах. Некамерцыйныя арганізацыі маюць права займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю, толькі калі гэтая дзейнасць накіравана на дасягненне мэтаў арганізацыі.

Некамерцыйная арганізацыя
Галіна добраахвотніцкі сектар
Кароткая назва NPO, OSAL, OSFL, ONL, ESAL, idéburen organisation, OSBL, מלכ"ר, אלכ"ר і NPO[1]
Вывучаецца ў nonprofit management[d]
Мадэльны элемент Lebenshilfe Deutschland[d] і Сусветны эканамічны форум
Процілегла камерцыйная арганізацыя і for-profit charity[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 кастрычніка 2023.