Неон (Paracheirodon innesi) — рыба сямейства Харацыніды (Characidae).

Неон
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Paracheirodon innesi Myers, 1936

Сінонімы
  • Hyphessobrycon innesi Myers, 1936

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  163041
NCBI  42492
EOL  207219

Апісанне правіць

Даўжыня цела да 4 см, самцы меншыя за самак. Спінка аліўкавая. Удоўж цела над бакавой лініяй святлівая блакітная палоса (нагадвае свячэнне неонавых трубак, адсюль назва). Ніжняя частка цела ад сярэдзіны да хваста чырвоная. Брушка белае. Плаўнікі празрыстыя.

Пашырэнне правіць

Водзіцца ў рацэ Укаялі (прыток Амазонкі). У Еўропу завезена ў 1930-я гады. Разводзіцца як адна з самых прыгожых і папулярных акварыумных рыб. Гадуюць у акварыумах трапічнага лесу.

Літаратура правіць