Хайрые Айшэ Нермін Нефтчы (турэцк.: Hayriye Ayşe Nermin Neftçi; нар. 1924, Канстанцінопаль, Турцыя — 20 жніўня 2003, Бадрум, Мугла, Турцыя) — турэцкі юрыстка і палітык. Міністр культуры Турцыі (1974—1975).

Нермін Нефтчы
турэцк.: Nermin Neftçi
Нараджэнне 1924
Смерць 20 жніўня 2003(2003-08-20)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў 1924 годзе ў Стамбуле. Скончыла юрыдычны факультэт Анкарскага ўніверсітэта[1].

У 1969 годзе была абрана членам Вялікага Нацыянальнага сходу ад Муша. Стала першай жанчынай, абранай у вялікі нацыянальны сход ад усходніх ілаў Турцыі. Таксама была абраная намеснікам старшыні Вялікага Нацыянальнага сходу. Яна стала першай жанчынай, якая займала гэтую пасаду. Не балатавалася на парламенцкіх выбарах 1973 года, але ўвайшла ва ўрад Садзі Ырмака ў якасці міністра культуры. Займала гэтую пасаду з 17 лістапада 1974 года па 31 сакавіка 1975 года[1].

Прымала ўдзел у галасаванні, якое адбылося 24 красавіка 1972 года, па пытанні пакарання траіх членаў Народна-вызваленчай арміі Турцыі, арыштаваных пасля перавароту 12 сакавіка 1971 года. Нефтчы была сярод 48 парламентарыяў, якія прагаласавалі супраць, за прагаласавалі 273 чалавекі. Пасля падпісання прысуду ўсе трое былі павешаны 6 мая 1972 года. Гэта пакаранне на доўгі час стала прадметам гарачых спрэчак[2].

Пісала артыкулы і вяла калонкі ў шэрагу перыядычных выданняў. Напісала кнігу пра структуру турэцкай мовы, і фальклор іракскіх туркменаў Кіркука[1].

Памерла 20 жніўня 2003 года ў Бадруме. У яе было два сыны, Саліх (1947—2009) і Сінан[1].

Зноскі

  1. а б в г "İlk kadın TBMM başkanvekili vefat etti". Hürriyet [Turkish]. 2003-08-20. Архівавана з арыгінала 2017-09-24. Праверана 2017-09-24.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)
  2. "İşte 'Üç Fidan'ın İdamına evet ve hayır diyenler". Cumhuriyet [Turkish]. 2014-05-06. Архівавана з арыгінала 2015-04-02. Праверана 2017-09-25.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: невядомая мова (link)