Неслія мяцёлчатая

Неслія мяцёлчатая[3][4][5] (Neslia paniculata) — від раслін роду Неслія (Neslia) сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Неслія мяцёлчатая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Neslia paniculata


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23261
NCBI  98023
EOL  583790
IPNI  287664-1
TPL  kew-2381087

Апісанне правіць

Аднагадовая травяністая расліна, 20—70 см вышынёй, некалькі шурпатая ад кароткіх шчаціністых валасінак. Сцябло прамое, галінастае ў верхняй частцы. Ніжняе лісце звужанае ў хвосцік, верхняе — сядзячае, са стрэлападобнай асновай. Кветкі ў гронках[3]. Пялёсткі жоўтыя, 2—2,5 мм даўжынёй. Стручочкі не раскрываюцца, 1,5—2,5 мм даўжынёй, шарападобныя, арэшкападобныя, з цвёрдай, ямкава-сеткаватай шкарлупінай[5]. 2n = 14[6].

Распаўсюджанне правіць

Распаўсюджаны ў Еўразіі і Паўночнай Афрыцы; натуралізаваны ў Канадзе, ЗША, Кубе, Аргенціне, Бельгіі, паўднёвай Нарвегіі, паўднёвай Фінляндыі[7][8][9].

Ва Украіне від расце на палях, абочынах дарог — на ўсёй тэрыторыі рассеяны. Пустазелле, алейная (у насенні[3]), фарбавальная (сіні фарбавальнік у лісці[3]) расліна[5].

Галерэя правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 87. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 117. (руск.) (укр.)
  6. efloras.org. (англ.)
  7. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  8. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
  9. bgbm.org. (англ.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Неслия метельчатая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)