Нестар Нічыпаравіч Кайгародаў
Не́стар Нічыпаравіч Кайгаро́даў (руск.: Нестор Никифорович Кайгородов; 22 лістапада 1840 — 1910) — расійскі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант (1906). Член Рускага тэхнічнага таварыства.
Нестар Нічыпаравіч Кайгародаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 лістапада 1840 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1910 |
Бацька | Нічыпар Іванавіч Кайгародаў[d] |
Альма-матар | |
Званне |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў горадзе Полацку ў сям’і генерал-маёра Нічыпара Іванавіча Кайгародава (1810—1882), які паходзіў з дваран Санкт-Пецярбургскай губерні. Меў братоў Міхаіла і Дзмітрыя (?). Скончыў Полацкі кадэцкі корпус (1856), Міхайлаўскае артылерыйскае вучылішча (1858) і акадэмію (1865). Капітан гвардыі з 1875 года, палкоўнік з 1878 м, генерал-маёр з 1891 года, генерал-лейтэнант з 1901 года.
У 1876—1878 гадах пад яго кіраўніцтвам былі праведзены рэарганізацыя і пераабсталяванне парахавых заводаў Расіі. З 1875 года член Артылерыйскага камітэта ГАУ, з 1882 года памочнік начальніка Охцінскага парахавога завода, з 1884 года камандзір 4-й марской батарэі ў Кранштаце. З 1900 года камендант Выбаргскай крэпасці, а з 1903 — Свеаборгскай крэпасці. З 1906 года ў адстаўцы пасля таго, як у Пецярбургу стала вядома пра паўстанне салдат у крэпасці Суаменліна.
Друкаваўся ў «Артиллерийском журнале».
Сям’я правіць
Жанаты, 2 дзяцей.
Спасылкі правіць
- Кайгородов Нестор Никифорович Архівавана 10 снежня 2011.