Неферці́ці[1] (Нефер-Неферу-Атон Неферціці, ст.-егіп. Nfr-nfr.w-Jtn-Nfr.t-jty, «Найпрыгажэйшая [з] прыгажунь Атона, Прыгажуня Прыйшла») — галоўная жонка (ст.-егіп. Хемет -Урт (hmt-wr.t)) старажытнаегіпецкага фараона XVIII дынастыі Эхнатона (каля 1351—1334 да н. э.), час кіравання якога адзначылася буйнамаштабнай рэлігійнай рэформай. Роля самой царыцы ў правядзенні «сонцапаклончага перавароту» спрэчная.

Неферціці

Нараджэнне каля 1370 да н.э.
Смерць каля 1330 да н.э.
Род XVIII дынастыя
Бацька Эйэ[d]
Муж Эхнатон
Дзеці Нефернеферуатон[d], Нефернеферурэ[d], Сетэренрэ[d], Мерытатон[d], Макетатон[d] і Анхесенамон[d]
Веравызнанне Рэлігія Старажытнага Егіпта
Дзейнасць валадарная каралева
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Грабніца правіць

Мумія Неферціці не была выяўленая або апазнаная сярод ўжо знойдзеных мумій.

Да генетычнага даследавання ў лютым 2010 года егіптолагі меркавалі, што муміяй Неферціці можа быць адна з двух мумій жанчын, знойдзеных у грабніцы KV35 (па-англійску), напрыклад, мумія KV35YL. Аднак у святле новай інфармацыі гэтая гіпотэза адпрэчаная.

Адзін з археолагаў, шэраг гадоў ўзначальваў раскопкі ў Ахетатоне, піша пра легенды мясцовых жыхароў. Нібыта, у канцы XIX стагоддзя група людзей спусцілася з гор, несучы залатую труну; неўзабаве пасля гэтага ў антыквараў з'явілася некалькі залатых рэчаў з імем Неферціці. Праверыць гэтыя звесткі не ўдалося.

Радавод правіць

Зноскі

  1. Напісанне паводле Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).

Літаратура правіць

Спасылкі правіць