Нефцякамскі аўтазавод

«Нафтака́мскі аўтазаво́д» — дзяржаўнае аўтамабілебудаўнічае прадпрыемства Расіі, заснаванае ў кастрычніку 1977 года ў Нефцякамску (цяпер Башкартастан).

«НефАЗ»
Тып публічнае акцыянернае таварыства
Лістынг на біржы МБ: NFAZ
Заснаванне 11 кастрычніка 1977
Заснавальнікі Міністэрства аўтамабільнай прамысловасці СССР
Размяшчэнне Башкартастан
Ключавыя постаці Уладзімір Курганаў, Барыс Хазіеў[1]
Галіна прамысловасць
Прадукцыя аўтацыстэрна, аўтацягнік, аўтобус, прычэп, самазвал, тралейбус, электробус
Абарот 12,879 млрд рас. руб[2] ($204,667 млн; 2018 год)[3]
Аперацыйны прыбытак 826 млн рас.руб ($13,126 млн; 2018 год)
Чысты прыбытак 0,1 млн рас.руб ($1,5 тыс.; 2018 год)
Аўдытар «Аўдэкс» (Казань)
Матчына кампанія «КамАЗ» (Набярэжныя Чаўны)
Сайт nefaz.ru

На 2020 год быў найбольшым вытворцам надбудоваў на шасі «КамАЗ». Выпускаў вахтавыя і пасажырскія аўтобусы, тралейбусы і электробусы, бартавыя паўпрычэпы і прычэпы, наліўныя і сенаўборачныя самаходы, а таксама запчасткі да іх[4]. На 2019 год вытворчая магутнасць прадпрыемства складала 21 000 самазвальных установак, 3000 прычэпаў і 250 паўпрычэпаў, 2500 наліўных ёмістасцей, па 1500 грузавых прычэпаў і паўпрычэпаў, 1500 аўтобусаў і 800 вахтавых самаходаў за год[2]. На 2020 год абслуговая сетка налічвала 134 рамонтныя майстэрні ў 60 абласцях і аўтаноміях Расіі[5].

Вырабы правіць

На 2020 год ПАТ «Нефцякамскі аўтазавод» вырабляла:

  • гарадскія, дзіцячыя, міжгароднія перонныя аўтобусы «НефАЗ» на дызельным паліве і сціснутым прыродным газе змяшчальнасцю ад 36 да 111 чалавек;
  • гарадскія і прадмесцевыя мікрааўтобусы «Бравіс» змяшчальнасцю ад 42 да 50 чалавек;
  • тралейбус «КамАЗ-62825» і электробус «КамАЗ-6282» на 85 чалавек[6];
  • аўтацыстэрны «КамАЗ» ёмістасцю ад 5600 да 16 000 літраў для вады, малака і нафтапрадуктаў[7];
  • бартавыя паўпрычэпы «НефАЗ» ад 2 да 3 восяў і памерам кузава ад 11 да 43,5 кубаметраў[8];
  • вахтавыя аўтобусы «КамАЗ» змяшчальнасцю ад 2 да 30 чалавек[9];
  • пажарную аўтацыстэрну «КамАЗ-43502» на 6 пажарнікаў, 3 кубаметры вады і 200 літраў пены[10];
  • паўпрычэпы «НефАЗ» ад 2 да 4 восяў падымальнасцю ад 14 да 40 тон і памерам кузава ад 18 да 91 кубаметру[11];
  • паўпрычэпы-цыстэрны «НефАЗ» ад 2 да 3 восяў ёмістасцю ад 16 600 да 40 000 літраў для бітума, нафты і светлых нафтапрадуктаў[12];
  • прычэпы-цыстэрны «НефАЗ» ад 8000 да 11 200 літраў для вады і нафтапрадуктаў[13];
  • самазвалы «Бел», «КамАЗ» і «Мерседэс-Бенц» з памерам платформы ад 6 да 30 кубаметраў[14];
  • самазвальныя паўпрычэпы «НефАЗ» ад 2 да 3 восяў і памерам платформы ад 18 да 30 кубаметраў[15];
  • самазвальныя прычэпы «НефАЗ» ад 2 да 3 восяў і памерам платформы ад 7,8 да 33 кубаметраў[16];
  • сельскагаспадарчыя аўтацягнікі «КамАЗ» падымальнасцю ад 18 да 25 тон з памерам надбудовы ад 30 да 67 кубаметраў, а таксама варашылкі, касілкі, трактарныя прычэпы і збожжавозы «НефАЗ»[17].

Гісторыя правіць

 
Аўтобус «НефАЗ-5299» на прыродным газе (Расія, 2013 год)

25 снежня 1970 года Дзяржаўны камітэт па справах будаўніцтва СССР выдаў Загад № 65 «Аб стварэнні завода па вытворчасці аўтасамазвалаў і лябёдак» у Нефцякамску (Башкірская АССР). 8 студзеня 1971 года міністр аўтамабільнай прамысловасці СССР зацвердзіў Загад № 4 пра ўзвядзенне завода, якое пачалося 13 ліпеня 1972 года. 15 красавіка 1977 года на Нефцякамскім заводзе аўтасамазвалаў сабралі 1-ы 10-тонны самазвал «КамАЗ-5511». 11 кастрычніка 1977 года запусцілі галоўны канвеер для серыйнага вырабу 10 000 самазвалаў за год[4]. У 1981 годзе адчынілі 1-ю чаргу вытворчасці вахтавых аўтобусаў магутнасці 3000 аўтобусаў за год. 19 мая 1982 года выпусцілі 100-тысячны самазвал «КамАЗ-5511». У 1985 годзе пачалі выпускаць аўтацыстэрну на 16 300 літраў нафтапрадуктаў, легкавы прычэп «Пчолка» на 300 кг і лябёдкі самавыцягвання да аўтамабіля «КамАЗ-4310». 12 лютага 1993 года прадпрыемства пераўтварылі ў адкрытае акцыянернае таварыства «Нефцякамскі аўтазавод». 6 снежня 2000 года выпусцілі 1-ы гарадскі аўтобус «НефАЗ-5299». У кастрычніку 2002 года здалі 2-ю чаргу аўтобуснай вытворчасці з нямецкім лакафарбавым абсталяваннем. У студзені 2007 года пачалі збіраць нідэрландскія аўтобусы «Ван дэр Легтэ» («ВДЛ»; Валкенсвард, правінцыя Паўночны Брабант). 28 жніўня 2012 года выпусцілі электробус «НефАЗ-52992» з зарадам на 200 км ходу. У студзені 2013 года пачалі зборку бразільскіх аўтобусаў «Бравіс» на 25 месцаў сумесна з «Маркаполья» (Кашыяс-ду-Сул, штат Рыу-Гранды-ду-Сул). У 2015 годзе сталі выпускаць шарнірна-сучленены самазвал «Бел». У ліпені 2016 года акцыянернае таварыства «НефАЗ» стала публічным. 27 снежня 2016 года на заводзе сталі выпускаць шасі «КамАЗ». У 2017 годзе асвоілі выпуск тралейбусаў, маразільных паўпрычэпаў і трактарных прычэпаў. У 2018 годзе «НефАЗ» выпусціў 4629 самазвальных установак, што склала 83 % установак на шасі «КамАЗ» і 39 % прададзеных у Расіі. Таксама вырабілі 802 гарадскія аўтобусы (20 % расійскага рынку) і 262 надбыдовы для вахтавых і гарадскіх аўтобусаў (26 %), 136 аўтацыстэрнаў (9 %) і 2419 прычэпаў (8 %)[2].

Зноскі

  1. "Кантакты" [руская]. ПАТ «НефАЗ». 2020. Праверана 20 красавіка 2020.
  2. а б в С.Г. Зуйкоў. Справаздача за 2018 год (руск.). ПАТ «НефАЗ» (31 мая 2019). Праверана 20 красавіка 2020.
  3. "Курс долара ЗША ў 2018 годзе (62,9264 рас.рубля)" [руская]. «Курс валют ЦБ РФ». 2019. Праверана 20 красавіка 2020.
  4. а б Аб прадпрыемстве (руск.). ПАТ «НефАЗ» (25 красавіка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  5. Абслуговыя асяродкі (руск.). ПАТ «НефАЗ» (25 красавіка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  6. Аўтобусы (руск.). ПАТ «КамАЗ» (25 красавіка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  7. Аўтацыстэрны (руск.). ПАТ «НефАЗ» (25 красавіка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  8. Бартавыя паўпрычэпы (руск.). ПАТ «НефАЗ» (25 красавіка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  9. Вахтавыя аўтобусы (руск.). ПАТ «НефАЗ» (25 красавіка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  10. Пажарны аўтамабіль АЦ-3 (руск.). ПАТ «НефАЗ» (25 красавіка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  11. Паўпрычэпы (руск.). ПАТ «НефАЗ» (25 красавіка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  12. Паўпрычэпы-цыстэрны (руск.). ПАТ «НефАЗ» (25 красавіка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  13. Прычэпы-цыстэрны (руск.). ПАТ «НефАЗ» (25 красавіка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  14. Самазвалы (руск.). ПАТ «НефАЗ» (25 красавіка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  15. Самазвальныя паўпрычэпы (руск.). ПАТ «НефАЗ» (25 красавіка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  16. Самазвальныя прычэпы (руск.). ПАТ «НефАЗ» (25 красавіка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.
  17. Сельскагаспадарчая тэхніка (руск.). ПАТ «НефАЗ» (25 красавіка 2020). Праверана 20 красавіка 2020.

Спасылкі правіць