Неўрастэнія — псіхічны разлад з групы неўрозаў, які выяўляецца ў павышанай раздражняльнасці, стамляльнасці, страце здольнасці да доўгай разумовай і фізічнай напругі. Упершыню апісаная амерыканскім урачом Георгам Бірдам ў 1869 г. Неўрастэнія ўзнікае звычайна пры спалучэнні псіхічнай траўмы з празмерна напружанай працай і фізіялагічнымі пазбаўленнямі (хранічнае недасыпанне, адсутнасць адпачынку і г. д.). Узнікненню неўрастэніі спрыяюць інфекцыі і інтаксікацыі (алкаголь, курэнне), эндакрынныя разлады, недастатковае харчаванне і інш. фактары, якія аслабляюць арганізм.

Неўрастэнія
МКХ-10 F48.048.0
МКХ-9 300.5300.5
MeSH D009440