Не бойся!

беларускі дакументальны фільм

«Не бо́йся!» (руск.: Не бойся) — беларускі дакументальны фільм рэжысёра Міхаіла Аршынскага, які выйшаў у свет у 2021 годзе.[1]

Не бойся!M:
Жанр дакументальны фільм
Рэжысёр
У галоўных
ролях
Кінакампанія Белсат
Працягласць 45 хв.
Краіна
Мова руская
Год 2021

Змест правіць

Фільм распавядае пра барацьбу беларускага народа за сумленныя выбары. Паказаныя лёсы людзей, якія адгукнуліся на заклік блогера Сяргея Ціханоўскага і якія ўзялі ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі 2020 года. Падзеі паказаны праз прызму назіранняў рэжысёра, які стаўся сведкам палітычнага супрацьстаяння 2020 года. З камерай ў руках ён асабіста прасачыў за кожным этапам кампаніі і здымаў, як улады перашкаджалі збіраць подпісы і перадаваць іх у выбаркамы, як аб’ядналіся штабы альтэрнатыўных кандыдатаў і разам з імі ездзіў па рэгіёнах Беларусі.

Здымачная група правіць

  • рэжысёр — Міхаіл Аршынскі
  • сцэнарый — Міхаіл Аршынскі, Антось Цялежнікаў
  • здымкі — Міхаіл Аршынскі, Ягор Яфімаў, Антось Цялежнікаў
  • рэжысёр мантажа — Антось Цялежнікаў
  • графіка — Кірыл Стаселька
  • прадзюсар — Ян Сівер
  • рэдактар — Януш Гаўрылюк

Зноскі

  1. Не бойся. Белсат. Праверана 8 верасня 2021.

Спасылкі правіць