Новаарлеанскі ўніверсітэт
Новаарлеанскі ўніверсітэт (англ.: University of New Orleans) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Новы Арлеан у штаце Луізіяна.
Новаарлеанскі ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: University of New Orleans | |
Арыгінальная назва | англ.: University of New Orleans |
Заснаваны | 1956 |
Студэнты | 8 375[1] |
Размяшчэнне | Новы Арлеан, Луізіяна, ЗША |
Сайт | uno.edu |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Агульная характарыстыка правіць
Упершыню адкрыты ў 1958 годзе як Луізіянскі дзяржаўны ўніверсітэт у Новым Арлеане, гэта буйнейшы дзяржаўны ўніверсітэт і адзін з двух доктарскіх даследчых універсітэтаў у рэгіёне так званага Вялікага Новага Арлеана.
Галоўны кампус вучэльні плошчай 195 акраў размешчаны на беразе возера Понтчартрэйн у мясцовасці Джэнтылі. Ва ўніверсітэцкім кампусе размешчаны таксама шматлікія спартыўныя аб'екты.
Універсітэт таксама валодае і кіруе навукова-тэхналагічным паркам, які прымыкае да галоўнага кампуса.
Структура правіць
- каледж бізнес-адміністравання
- каледж гуманітарных навук, адукацыі і чалавечага развіцця
- каледж інжынерыі
- каледж прыродазнаўчых навук
Гл. таксама правіць
Заўвагі правіць
- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Новаарлеанскі ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы