Новасібірскі метрапалітэн

Новасібірскі метрапалітэн (руск.: Новосибирский метрополитен) — хуткасная транспартная сістэма ў Новасібірску. Першы і адзіны ў Сібіры, чацвёрты і самы ўсходні метрапалітэн у Расіі.

Новасібірскі метрапалітэн
Інфармацыя
Краіна  Расія
Горад Новасібірск
Дата адкрыцця 28 снежня 1985
Даўжыня ліній 15,9 км
Колькасць станцый 13
Колькасць ліній 2
Пасажырапаток за дзень 207,1 тыс. (2011)
Пасажырапаток за год 75.6 млн. (2011)
Схема ліній
Схема ліній
www.nsk-metro.ru
Новасібірскі метрапалітэн на Вікісховішчы
Ленінская лінія
Заяльцоўская
Гагарынская
ЭД-1 «Яльцоўскае»
Красны праспект
Плошча Леніна
Акцябрская
Рачны вакзал
р. Об
Спартыўная (буд.)
Студэнцкая
Плошча Маркса
Дзяржынская лінія
Плошча Гарына-Міхайлоўскага
Сібірская
Маршала Пакрышкіна
Бярозавая рошча
Залатая Ніва

Агульныя звесткі правіць

Першы пускавы ўчастак з 5 станцый уведзены ў эксплуатацыю 28 снежня 1985 года, а адкрыты для пасажыраў 7 студзеня 1986 года.

Дзяржынская лінія на працягу першых 20 гадоў (1987—2007) ажыццяўляла чоўнавы рух цягнікоў. Толькі з чэрвеня 2007 года стала магчымым арганізаваць абаротны рух.

Па сукупнасці кліматычных умоў Новасібірскі метрапалітэн прэтэндуе на званне самага экстрэмальнага ў свеце, бо сярэднегадавая ізатэрма ў месцы яго геаграфічнага размяшчэння можа апускацца ніжэй за нуль.

Тэхнічныя звесткі правіць

  • Дзейных станцый — 13, размешчаных на 2 лініях — Ленінскай і Дзяржынскай.
  • Эксплуатацыйная даўжыня дзейных ліній — 16 км.
  • Абедзве лініі абслугоўвае адзінае электрадэпо «Яльцоўскае» (1985).
  • Перавозка пасажыраў за год — каля 70 млн, трэці паводле загружанасці метрапалітэн у Расіі.
  • Сярэднясутачная перавозка за месяц найбольшага пасажырапатоку — 261,4 тыс. пасажыраў (снежань 2010 года).
  • Пікавы сярэднясутачны аб’ём перавозак — 340,4 тыс. пасажыраў (24 снежня 2010 года).
  • Інтэрвалы паміж цягнікамі — ад 2,5 хвілін у гадзіну пік да 13 хвілін пасля 23:00.

Новасібірскі метрамост правіць

Даўжыня Новасібірскага метрамоста цераз раку Об разам з берагавымі эстакадамі — 2145 метраў (з іх 968 метраў — рэчышчавая частка). Найдаўжэйшы метрамост у свеце.

Галерэя правіць

Спасылкі правіць