Новая Мільча (Гомель)

Но́вая Мі́льча[1] (трансліт.: Novaja Miĺča, руск.: Новая Мильча) — былая вёска ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Красненскага сельсавета. З 1983 года ў Чыгуначным раёне Гомеля.

Вёска
Новая Мільча
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Новая Мільча на карце Беларусі ±
Новая Мільча (Гомель) (Беларусь)
Новая Мільча (Гомель)
Новая Мільча (Гомель) (Гомельская вобласць)
Новая Мільча (Гомель)

Этымалогія правіць

Назва вёскі, верагодна, звязана з назвай рэчкі Мільча (Случ-Мільча), якая працякала на поўдзень у кірунку да в. Давыдаўка і брала пачатак у непраходным балоце (цяпер асушана), якое было натуральнай мяжой паміж Новай Мільчай і вёскай Старая Мільча. Удакладненне «Новая» звязана з больш познім узнікненнем слабады ў параўнанні з вёскай[2].

Гісторыя правіць

Узнікла ў першай чвэрці XVIII стагоддзя як стараверская слабада, заснаваная рускімі перасяленцамі, якія беглі з Расіі ў Вялікае Княства Літоўскае ў пошуку магчымасці свабодна спраўляць свае богаслужэнні[2].

У 1886 годзе ў Новай Мільчы было 140 двароў, 588 жыхароў, крама і ветраны млын. Насельніцтва слабады вяло замкнёны лад жыцця, строга прытрымліваючыся сваіх звычаяў, адрознівалася ад суседзяў своеасаблівым светаўспрыманнем і мовай (перавага рускай мовы захоўваецца ў Новай Мільчы дагэтуль)[2].

У 19261927 гадах вёска — цэнтр Новамільчанскага сельсавета, у 19271931 гадах у складзе Мільчанскага (Старамільчанскага), у 19311954 цэнтр Мільчанскага, у 19541983 гадах у складзе Красненскага сельсаветаў Гомельскага раёна[2].

23 лютага 1983 года ў склад Гомеля была ўключана большая частка вёскі (вуліцы Інтэрнацыянальная, Фабрычная, Зялёная, Камсамольская, Чыгуначная, завулкі Чыгуначны, Першамайскі і дамы № 1—153 і 2—190 вуліцы Першамайскай)[3]. У склад Гомеля не была ўключана птушкафабрыка, якая дагэтуль існуе як асобная вёска Новая Мільча ў складзе Гомельскага раёна.

Забудова правіць

Размешчана на заходняй ускраіне горада. Тэрыторыя вёскі прымыкае да заходняга прамысловага вузла горада. Асноўныя вуліцы Баравая, Вясенняя, Дружбы, Аршанская, Прамысловая, Прасёлачная, Стральца, Ягадная, Ясная. Забудавана індывідуальнымі дамамі сядзібнага тыпу[2].

Інфраструктура правіць

Станам на 1990 год у Новай Мільчы размяшчаліся сярэдняя школа, птушкафабрыка, павільён камбіната бытавога абслугоўвання, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, сталовая, 2 магазіны[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. а б в г д е Новая Мильча // Гомель. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — 528 с. — ISBN 5-85700-054-8.
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Гомеля пасёлка Спадарожнік Міру, вёскі Старая Мільча і часткі вёскі Новая Мільча Красненскага сельсавета Гомельскага раёна Гомельскай вобласці ад 23 лютага 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 6 (1740).

Літаратура правіць

  • Новая Мильча // Гомель. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1991. — 528 с. — ISBN 5-85700-054-8.

Спасылкі правіць