Новы год святкуюць амаль усе народы свету паводле прынятых у іх гадавых календароў і сістэм злічэння часу, такім чынам адзначаюць сканчэнне аднаго года і пачатак наступнага. Надыход Новага года адзначалі са старажытнасці, аднак у розных народаў ён пачынаўся ў розны час. Звычайна гэта адбывалася вясной і супадала з пачаткам адраджэння прыроды. У кожнага народа ёсць свае навагоднія традыцыі і абрады.

Новы год
Новы год
Паштовая марка Беларусі
Тып Міжнароднае свята-ўрачыстасць
Адзначаецца па ўсім свеце
Дата Першы дзень года паводле Грыгарыянскага календара
Святкаванне феерверкі, сямейныя застоллі, вечарынкі
Звязана з Раство, Пярэдадне Новага года, Стары Новы год
Да Новага Года засталося
9 месяцаў 2 дні 17 гадзін

Новы год у Беларусі, Польшчы, Літве і Украіне адзначаюць 1 студзеня паводле юліянскага календара з 1362 года. У XXI ст. Новы год святкуюць у ноч з 31 снежня на 1 студзеня паводле грыгарыянскага календара[1].

У большасці краін Еўропы адзначаць Новы год 1 студзеня пачалі ў XV—XVI стагоддзях. У Маскоўскай дзяржаве ў 1699 годзе цар Пётр I загадаў адзначаць Новы год на еўрапейскі лад.

Традыцыйныя навагоднія персанажы ў Расіі і русіфікаваных краінах — Дзед Мароз і Снягурка[2].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Иванов Е. История праздников Нового года и Рождества
  2. Вячорка, Вінцук. Чаму Дзед Мароз і Сьнягурачка ня маюць дачыненьня да беларускіх традыцыяў . Радыё Свабода (28 снежня 2018). Праверана 16 снежня 2023.

Спасылкі правіць