Нусмір Фаіч
Нусмір Фаіч (басн.: Nusmir Fajić; нар. 12 студзеня 1987, Босанска-Крупа, СФРЮ) — баснійскі футбаліст, нападнік клуба «Слога» з Босанскай Отакі.
Нарадзіўся |
12 студзеня 1987[1][2][…] (37 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | Боснія і Герцагавіна | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 191 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 82 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Слога (Босанска Отака) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера правіць
Выхаванец футбольнай школы «Градзіна Срэбранік», пазней выступаў за розныя клубы Босніі і Герцагавіны. У чэрвені 2011 перайшоў у славенскі клуб «Мура 05» (Мурска-Собата). За два сезоны ў «Муры» Фаіч забіў 27 галоў у 57 матчах ва ўсіх турнірах.
У студзені 2013 года перайшоў у склад вядучага клуба Славеніі — «Марыбара». У складзе «Марыбара» двойчы выйграў чэмпіянат і Суперкубак Славеніі і адзін раз стаў уладальнікам Кубка Славеніі. Правёў у розных турнірах (чэмпіянат і Кубак Славеніі, Ліга Еўропы і Ліга Чэмпіёнаў УЕФА) за «Марыбар» 57 матчаў, забіў 24 галы.
У сезоне 2014/15 страціў месца ў аснове «Марыбара». У выніку, у лютым 2015 года падпісаў двухгадовы кантракт з мінскім «Дынама»[3]. Аднак не здолеў замацавацца ў «Дынама» — пераважна толькі выхадзіў на замену, а з чэрвеня ўвогуле перастаў з’яўляцца на полі. 7 ліпеня 2015 года кантракт з мінскім клубам па ўзаемнай згодзе быў разарваны[4].
У верасні 2015 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком клуба «Віцез». У 2016—2017 гуляў за кітайскі «Сіньцзян Цяньшань Леапард» і румынскі КСУ, пасля перайшоў у баснійскую «Крупу». У ліпені 2018 года перабраўся ў клуб другога баснійскага дывізіёна «Вележ» з Мостара, выйшаў з ім у Прэм’ер-лігу, а ў ліпені 2020 года стаў іграком «Адзінства», дзе гуляў да канца года.
У жніўні 2021 года далучыўся да клуба «Б’елавар» з трэцяга дывізіёна Харватыі. У ліпені 2022 года вярнуўся ў Боснію, у клуб «Слога» з Босанскай Отакі.
Дасягненні правіць
Зноскі
- ↑ Nusmir Fajic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Nusmir Fajić // FBref.com
- ↑ Минское "Динамо" официально объявило о подписании 2-летнего контракта с Нусмиром Файичем (ФОТО)
- ↑ Нусмир Файич покинул минское "Динамо"