Белавокая чэрнець

(Пасля перасылкі з Нырэц белавокі)

Белавокая чэрнець, белавокі нырок (Aythya nyroca) — птушка з сямейства качыных.

Белавокая чэрнець
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aythya nyroca (Gueldenstadt, 1770)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175139
NCBI  197939
EOL  1048479
FW  369012
Aythya nyroca

Невялікая качка, памерамі крыху большая за чырка-свістунка, даўжыня цела 37 см, маса 500—700 г. Галава і шыя рыжавата-карычневыя. Знізу на шыі цёмнае кольца. Спіна цёмна-бурая. Шыя, грудзі (валляк) і бакі ржава-карычневыя. Брушка і ніжнія покрыўныя пёры белыя. Ногі шэрыя. Радужына вачэй белая. Самка адрозніваецца ад самца адсутнасцю цёмнага кольца на шыі, больш яркім карычневым апярэннем верху цела і паступовым пераходам у афарбоўцы ад грудзей да брушка. Радужына карычневая, у старых самак — белая.

Гняздуецца ў Азіі да азёр Зайсан і Байкал, даходзіць да Тыбета; з Паўночнага Каўказа і Прычарнамор'я — да Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы. Звычайная на Балканах. Рэдкая ў Польшчы, Германіі, Італіі, Іспаніі, рэгулярна, але ў невялікай колькасці гняздуецца ў Францыі. Сустракаецца ў Паўночнай Афрыцы. Мяркуецца, што яна гняздуецца ў Бельгіі, дзе зрэдку з'яўляецца, і на Брытанскіх астравах. У Швейцарыі кожны год бывае на пралётах і зімоўцы, але не гняздуецца. У Еўразіі белавокая чэрнець пашырана ў стэпавай і пустыннай зонах. У Беларусі зрэдку гняздуецца пераважна ў паўднёвых раёнах.

Жыве на вадаёмах з багатай воднай расліннасцю і зараснікамі трыснягу. На буйных азёрах трымаецца толькі ў прыбярэжнай частцы, звычайна там, дзе іншыя нырцовыя качкі бываюць рэдка. Часцей пасяляецца на балотах, сажалках, невялікіх азёрах і рэчках. Гняздуецца на рыбагадоўчых сажалках. Займае як адкрытыя, так і лясныя вадаёмы. Птушка аддае перавагу адасобленаму спосабу жыцця.

Добра замаскіраваныя гнёзды размяшчае ў густой прыбярэжнай асацэ, на астраўках і сплавінах сярод зараснікаў трыснягу і чароту, блізка ад вады. Кладкі яек выяўляюцца ў першай палове траўня. У іх 6-12, часцей 8-10, бледных буравата-белых яек памерамі 52 x 38 мм. Наседжванне 26-28 сутак.

Від занесены ў Чырвоны спіс МСАП (LR/nt, версія 2.3, 1994).

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR) 

Літаратура правіць

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. — ISBN 5-85700-095-5.