Ню-метал (англ.: nu metal, вытворнае ад new metal — «новы метал»[1]) — паджанр альтэрнатыўнага метала[2], які з’явіўся ў сярэдзіне 1990-х гадоў. Большасць калектываў змешваюць ню-метал з іншымі жанрамі, з прычыны чаго ўтварыліся некалькі асноўных і велізарная колькасць больш рэдкіх паджанраў. У 1990-я і пачатак 2000-х гадоў гэты жанр з’яўляўся самым запатрабаваным на рынку рок-музыкі ў прыватнасці і музычнай індустрыі наогул. Пачынаючы з другой паловы 2000-х яго папулярнасць пачала падаць, саступаючы месца эма-руху, як самай распаўсюджанай плыні ў рок-музыцы. Аднак лепшыя гурты ню-металу працягваюць выпускаць свае новыя альбомы, удасканальваючы гучанне, эксперыментуючы з рознымі складнікамі і навострываючы свае навыкі.

Ню-метал
Кірунак: метал
Вытокі: Альтэрнатыўны метал, груў-метал, фанк-метал, хэві-метал, грандж, рэп-метал
Месца і час узнікнення: раннія 1990-я, ЗША
Папулярнасць: канец 1990-х — пачатак 2000-х.

Гісторыя правіць

Смерць лідара легендарнага гурта Nirvana, Курта Кабейна, у 1994 годзе дала штуршок да моцнага развіцця альтэрнатыўнай музыкі з грандж-складальнай. Але заснавальнікам прынята лічыць Майка Петана: Faith No More; Mr.Bungle; Fantomas; Tomahawk і г.д. Па словах саміх ню-металістаў менавіта ён адкрыў ім дарогу да ню-металу, на што сам Петан іранічна адказвае, што падобны шлак прыдумаць не мог. Чысты ню-метал у тым выглядзе, у якім яго стварылі заснавальнікі жанру, уяўляе з сябе змешванне грув-металу і гранжу. Вельмі часта выкарыстоўваецца гранжавы ход «спакойна-рэзка», гэта значыць у куплеце музыка і вакал спакойныя, вялікая ўвага надаецца басу і вакалу, а ў прыпеве вакал зрываецца на крык, у ход ідуць жорсткія гітарныя рыфы, хоць бывае і зваротнае. Мелодыка даволі разнастайная для розных гуртоў, шмат увагі надаецца спэцыфічнаму рытму.

Ню-метал/Рэпкор правіць

Гэты найбольш папулярны кірунак ню-металу меў велізарную папулярнасць у першыя пяць-шэсць гадоў ХХІ стагоддзя. Фактычна, гэта нешта сярэдняе паміж ню-металам і рэпкорам. Валодае мякчэйшым саўндам, чым класічны ню-метал. У вакале прысутнічае значна большы адсотак хіп-хоперскай «чыткі», якая звыкла ўстаўляецца ў куплетах, але ў адрозненне ад рэпкора, выкарыстоўваецца і звычайны для жанру вакал.

Прадстаўнікі ў Беларусі правіць

Прадстаўнікі правіць

Зноскі

  1. Pieslak, Jonathan (2008). "Sound, text and identity in Korn's 'Hey Daddy'". Popular Music. 27: 35–52. doi:10.1017/S0261143008001451.
  2. [Ню-метал (англ.) на сайце AllMusic Genre: Alternative Metal]. AllMusic. — «By the latter half of the '90s, most new alt-metal bands were playing some combination of simplified thrash, rap, industrial, hardcore punk, and grunge. This new sound was more about grinding textures... Korn, Linkin Park, Deftones, and Limp Bizkit were the biggest stars of this new movement -- sometimes dubbed aggro-metal, nu-metal...»  Праверана 22 May 2010.