Нямецкая Вікіпедыя

Нямецкая Вікіпедыя (ням.: Deutsche Wikipedia), раздзел Вікіпедыі на нямецкай мове. Другая па часе стварэння (16 сакавіка 2001) пасля англійскай Вікіпедыі.

Favicon Вікіпедыі Нямецкая Вікіпедыя
ням.: deutschsprachige Wikipedia
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL de.wikipedia.org (ням.)
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова нямецкая
Уладальнік Wikimedia
Пачатак працы 16 сакавіка 2001
Колькасць артыкулаў 2 904 005
Колькасць выяў 129 189
Колькасць старонак 8 004 055
Колькасць правак 242 781 976
Зарэгістраваных удзельнікаў 4 356 410
Актыўных удзельнікаў 17 868
Адміністратараў 174
Глыбіня 93,6
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пры напісанні артыкулаў выкарыстоўваецца стандартная нямецкая мова, для дыялектаў створаны асобныя раздзелы Вікіпедыі: алеманскі (als:), ніжненямецкі (nds:), люксембургскі (lb:), пенсільванскі нямецкі (pdc:), рыпуарскі (ksh:), баварскі (bar:).

19 лістапада 2016 года быў напісаны 2 000 000 артыкул, пра мінерал Міхенэліт.

Асаблівасць нямецкай Вікіпедыі — арыентацыя на якасць артыкулаў. Сярэдні памер артыкула перавышае 3000 байтаў або 430 слоў. Выдаляюцца кароткія артыкулы, амаль не выкарыстоўваюцца шаблоны тыпу {{stub}} ці {{cleanup}}. Добра развітая сістэма ўзнагарод для высокаякасных артыкулаў.

Шырокая прапаганда Вікіпедыі ў нямецкамоўных краінах спрыяе таму, што вялікая колькасць правак робіцца ананімамі. Адпаведна, у нямецкім раздзеле адносна многа ў параўнанні з іншымі Вікіпедыямі артыкулаў маюць абарону ад правак незарэгістраваных ці нядаўна зарэгістраваных удзельнікаў.

Вельмі развітыя боты, да распрацоўкі якіх прыцягнута мноства праграмістаў. Разам з тым у нямецкай Вікіпедыі практычна адсутнічаюць створаныя ботамі артыкулы.

Матэрыялы нямецкай Вікіпедыі выдаюцца на CD/DVD і ў друкаваным выглядзе, у тым ліку тэматычнымі серыямі.