Няміраў (Падляскае ваяводства)

Нямі́раў[2] (польск.: Niemirów, падляск.: Nymyróvo[3]) — вёска ва ўсходняй Польшчы. Уваходзіць у склад гміны Мельнік Семятыцкага павета Падляскага ваяводства. Насельніцтва на 2006 год — 240 чалавек. Размешчана на рацэ Буг, за 8 км на паўднёвы ўсход ад Мельніка, за 25 км ад Сямяцічаў, каля беларуска-польскай граніцы.

Вёска
Няміраў
польск.: Niemirów
Рынак
Рынак
Краіна
Ваяводства
Павет
Вясковая гміна
Каардынаты
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Нівічы
Вёска з
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 100 чал. (31 сакавіка 2021)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
17-307
Няміраў на карце Польшчы ±
Няміраў (Падляскае ваяводства) (Польшча)
Няміраў (Падляскае ваяводства)
Няміраў (Падляскае ваяводства) (Падляскае ваяводства)
Няміраў (Падляскае ваяводства)

Гісторыя правіць

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім правіць

Відаць, у XI—XV стагоддзях у вёсцы сучаснага Нямірава існавала заселенае гарадзішча[4]. Першы пісьмовы ўспамін пра паселішча пад назвай Нівічы датуецца 1495 годам. У 1496 годзе ўладальнікам вёскі быў Хведзька Храптовіч, пазнейшы падскарбі вялікі літоўскі[5]. У 1548 годзе кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст надаў Нівічы Станіславу Няміры, які збудаваў тут каля даўняга гарадзішча ўмацаваную сядзібу роду Няміраў.

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Нівічы перайшлі да Каралеўства Польскага. У 1616 годзе кашталян падляшскі Станіслаў Няміра надаў Нівічам статус мястэчка і змяніў іх назву ў гонар свайго дзеда — С. Няміры. У 1620 годзе тут збудавалі драўляны касцёл. Першы пісьмовы ўспамін пра яўрэйскае насельніцтва Нямірава датуецца 1708 годам, але яно ніколі не было вялікім[6]. Па пажары 1775 года, у якім згарэў драўляны касцёл, у 1780—1790 гадах у мястэчку збудавалі новы мураваны касцёл[4]. Уладальнікам Нямірава ў той час быў Міхал Чартарыйскі, а самое мястэчка налічвала 19 мяшчанскіх дамоў і 64 сялянскія[7][8].

Пад уладай Прусіі і Расійскай імперыі правіць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе і да падпісання Тыльзіцкага дагавора 1807 года каля сучаснага Нямірава праходзіла граніца між прускім, аўстрыйскім і расійскім падзеламі, мястэчка апынулася ў Бельскім павеце Беластоцкай вобласці Расійскай імперыі. У час паўстання 1863 года жыхары Нямірава падтрымалі дзеянні паўстанцаў, за што ў 1866 годзе расійскія ўлады ліквідавалі тутэйшую парафію. На 1894 год у мястэчку было 106 будынкаў[4].

У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Няміраў занялі войскі Германскай імперыі.

Найноўшы час правіць

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Няміраў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 года мястэчка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у гміне Радзівілаўцы Бельскага павета Беластоцкага ваяводства. У гэты час тут было 120 жылых дамоў.

З пачаткам Другой сусветнай вайны 15 верасня 1939 года Няміраў акупавалі войскі Трэцяга Рэйха, але праз тыдзень мястэчка перадалі СССР згодна з пактам Молатава-Рыбентропа. У лістападзе 1939 года Няміраў увайшоў у склад БССР, у Брэсцкую вобласць. Савецкія ўлады выселілі жыхароў мястэчка з прычыны яго размяшчэння ў пагранічнай зоне з Трэцім Рэйхам. З чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 года Няміраў зноў знаходзіўся пад акупацыяй нацысцкай Германіі, жыхары вярнуліся ў свае дамы. У 1944 годзе статус Нямірава панізілі да вёскі[4]. 16 жніўня 1945 года ўлады СССР перадалі вёску Польскай Народнай Рэспубліцы.

  • XIX стагоддзе: 1894 год — 812 чал.[4]
  • XX стагоддзе: 1921 год — 777 чал., з іх паводле веры 557 каталікоў, 71 праваслаўны і 149 іўдзеяў; паводле нацыянальнасці (згодна з афіцыйнай польскай статыстыкай) 591 паляк, 54 беларусы і 132 яўрэі[9]
  • XXI стагоддзе: 2006 год — 240 чал.

Славутасці правіць

 
Касцёл Святога Станіслава
  • Гарадзішча на Замкавай гары
  • Забудова гістарычная (XIX — пачатак XX ст.; фрагменты)
  • Касцёл Святога Станіслава[5] (1780)
  • Могілкі іўдзейскія

Страчаная спадчына правіць

  • Сінагога (XIX ст.)
  • Сядзіба Няміраў (XVI ст.)

Зноскі правіць

  1. https://bdl.stat.gov.pl/api/v1/data/localities/by-unit/062013810052-0035062?var-id=1639616&format=jsonapi Праверана 6 кастрычніка 2022.
  2. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 236-2010 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Рэспублікі Польшча на беларускую мову». Гл. польска-беларускую практычную транскрыпцыю.
  3. Pudlaśki nazvy. Nemirovo. svoja.org. Праверана 22 сакавіка 2016.
  4. а б в г д Agnieszka Olędzka. Dzieje miejscowości i parafii rzymsko-katolickiej Niemirów nad Bugiem (польск.). Parafia Rzymskokatolicka św. Stanisława BPM w Niemirowie. Праверана 23 сакавіка 2016.
  5. а б NIEMIRÓW — Parafia świętego Stanisława Biskupa i Męczennika (польск.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 23 сакавіка 2016.
  6. Historia (Niemirów, woj. podlaskie) (польск.). Wirtualny Sztetl. Праверана 23 сакавіка 2016.
  7. Krzywicki J. Niemirów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VII: Netrebka — Perepiat (польск.). — Warszawa, 1886. S. 90.
  8. Zarys historyczny (польск.). Urząd Gminy Mielnik. Праверана 23 сакавіка 2016.
  9. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5: województwo białostockie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny, 1924. S. 26.

Спасылкі правіць