Няроўнасць трохвугольніка

Няро́ўнасць тро́хвуго́льніка ў геаметрыі, функцыянальным аналізе і сумежных дысцыплінах — адна з інтуітыўных уласцівасцей адлегласці. Яна сцвярджае, што даўжыня любой стараны трохвугольніка заўсёды не перавышае сумы даўжынь яго іншых старон. Няроўнасць трохвугольніка ўключаецца як аксіёма ў азначэнне метрычнай прасторы, нормы і г.д.; таксама, часта з'яўляецца тэарэмаю ў розных тэорыях.

Еўклідава геаметрыя правіць

 
Даўжыня любой стараны трохвугольніка не перавышае сумы даўжынь дзвюх астатніх.

Няхай ёсць трохвугольнік   Тады   прычым роўнасць   дасягаецца толькі тады, калі трохвугольнік выраджаны, і пункт   ляжыць строга паміж   і  .

Еўклід у Пачатках даказвае няроўнасць трохвугольніка наступным чынам. Спачатку даказваецца тэарэма, што знешні вугал трохвугольніка большы за ўнутраны вугал, з ім не сумежны. З яе выводзіцца тэарэма аб тым, што насупраць большай стараны трохвугольніка ляжыць большы ўнутраны вугал. Далей, метадам ад процілеглага даказваецца тэарэма аб тым, што насупраць большага ўнутранага вугла трохвугольніка ляжыць большая старана. А з гэтай тэарэмы выводзіцца няроўнасць трохвугольніка.

Нармаваная прастора правіць

Няхай  нармаваная вектарная прастора, дзе   — адвольнае мноства, а   — вызначаная на   норма. Тады па азначэнню апошняй справядліва:

 

Гільбертава прастора правіць

У гільбертавай прасторы, няроўнасць трохвугольніка з'яўляецца вынікам няроўнасці Кашы — Бунякоўскага.

Метрычная прастора правіць

Няхай  метрычная прастора, дзе   — адвольнае мноства, а   — вызначаная на   метрыка. Тады па азначэнню апошняй

 

Варыяцыі і абагульненні правіць

Адваротная няроўнасць трохвугольніка правіць

Вынікам няроўнасці трохвугольніка ў нармаванай і метрычнай прасторах з'яўляюцца наступныя няроўнасці:

  •  
  •  

Няроўнасць трохвугольніка для трохграннага вугла правіць

Кожны плоскі вугал выпуклага трохграннага вугла меншы за суму двух другіх яго плоскіх вуглоў.