Нясвіжскае княства

Нясвіжскае княства — феадальнае зямельнае ўладанне князёў Радзівілаў у XVI—XVIII стст. у Навагрудскім ваяводстве з цэнтрам у Нясвіжы.

М. Радзівіл «Чорны» атрымлівае ад імператара Карла V тытул князя. Невядомы мастак, XVII—XVIII стст.

У 1547 г. Радзівіл Чорны атрымаў ад імператара Карла V княжацкі тытул «Свяшчэннай Рымскай імперыі» (-«князь на Алыцы і Нясвіжы»), які ў 1549 быў прызнаны таксама вялікім князем ВКЛ. 3 гэтага часу да сваіх Нясвіжскіх маёнткаў Радзівілы ужывалі назву — Нясвіжскае княства. У пачатку 1560-х гадоў у Нясвіжскім княстве праведзена валочная памера. М. Радзівіл Чорны зрабіў невялікія зямельныя набыцці ў ваколіцах Нясвіжа (землі сяла Ліпа). У буйную латыфундыю Нясвіжскае княства пераўтварыў сын Чорнага — М. К. Радзівіл Сіротка. У 156687 ён набыў у прыватных уласнікаў Ліпу, Свержань, Алекавічы, Лань, Кукавічы, Юшавічы, Задзвею, Быхаўшчыну, Салтанаву Гаць і інш. У 156869 да яго ў спадчыну перайшло і далучана да Нясвіжскага княства Мірскае графства. У 1587 гэта латыфундыя падзялялася на 7 ключоў — Нясвіжскі, Мірскі, Свержанскі, Быхаўтычынскі, Чанавіцкі, Салтанаўскі, Затур'янскі і налічвала каля 40 сёл. У 1587—1602 набыты і далучаны да Нясвіжскага княства Белікі, Кунаса, Мікалаеўшчына, Гарадзея, Maгiльна, Лунін, Андрушы, Атцэдаі інш.

На поўдні Нясвіжскае княства межавала з Клецкім княствам Радзівілаў. На аснове Нясвіжскага княства ў 1586 быў створаны буйны маярат — Нясвіжская ардынацыя, правы на якую перадаваліся ў спадчыну старэйшаму прадстаўніку Радзівілаў па мужчынскай лініі. У далейшым княства расшырылася за кошт новых набыццяў. У пачатку XVII ст. яго памеры дасягнулі 5810 валок, тут было 3600 «дымоў» (25 тыс. чалавек насельніцтва). М. К. Радзівіл Сіротка вялікую колькасць зямель княства аддаваў шляхце ва ўмоўнае трыманне (пераважна па 5 валок), з якіх шляхціц павінен быў выстаўляць у войска конніка. Без усялякіх умоў былі падараваны землі Нясвіжскаму езуіцкаму калегіуму (с. Рудаўка, Ужанка), Мірскаму касцёлу (19 валок каля Міра, с. Возера), Нясвіжскаму бенедыкцінскаму кляштару (с. Гавязна) і інш. У Нясвіжы знаходзіўся замкавы суд, пад юрысдыкцыю якога падлягала ўсё насельніцтва, у тым ліку і шляхта.

Літаратура правіць

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Нясвіжскага раёна / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. П 15 рэд.) і інш.; Мает. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0206-7
  • Нясвіжскае княства // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 540. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.