Нікалас Мадура

венесуэльскі палітычны дзеяч

Нікалас Мадура Морас (ісп.: Nicolás Maduro Moros; нар. 23 ліпеня 1962 года, Каракас, Венесуэла) — венесуэльскі палітычны дзеяч. З 9 жніўня 2006 г займае пасаду міністра замежных спраў Венесуэлы. У кастрычніку 2012 стаў віцэ-прэзідэнтам Венесуэлы, захаваўшы за сабой пасаду міністра замежных спраў. З 5 сакавіка 2013 года, пасля смерці Чавеса, выконвае абавязкі прэзідэнта Венесуэлы.

Нікалас Мадура
ісп.: Nicolás Maduro Moros
Сцяг49-ы Прэзідэнт Венесуэлы Сцяг
з 14 сакавіка 2013
(в. а. з 5 сакавіка 2013)
Віцэ-прэзідэнт Хорхе Арэаса (2013-2016)
Арыстабула Істурыз[1] (2016 - 2017)
Тарэк Эль-Айсамі (са студзеня 2017 года)[2]
Папярэднік Уга Чавес
Сцяг 25-ы Віцэ-прэзідэнт Венесуэлы
13 кастрычніка 2012 — 5 сакавіка 2013
Прэзідэнт Уга Чавес
Папярэднік Эліяс Хауа Мілана
Пераемнік Хорхе Арэаса
Сцяг Міністр замежных спраў Венесуэлы
9 жніўня 2006 — 16 студзеня 2013
Прэзідэнт Уга Чавес
Папярэднік Алі Радрыгес Араке
Пераемнік Эліяс Хауа Мілана
Сцяг Прэзідэнт Нацыянальнага сходу Венесуэлы
студзень 2005 — 15 жніўня 2006
Пераемнік Сілія Флорэс
Сцяг Старшыня Адзінай сацыялістычнай партыі Венесуэлы
з 28 ліпеня 2014
Папярэднік Уга Чавес
Нараджэнне 23 лістапада 1962(1962-11-23)[3][4] (61 год)
Жонка Сілія Флорэс[d]
Дзеці Нікалас Мадура Гуэра[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
Дзейнасць дыпламат, палітык, прафсаюзны дзеяч, bus driver
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт nicolasmaduro.org.ve (ісп.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нікалас Мадура пачынаў сваю палітычную кар'еру як кіроўца і неафіцыйны член прафсаюза, які прадстаўляў працоўных каракаскага метро ў 1970-х і 1980-х. У васьмідзясятых ён скончыў ліцэй Авалі і грамадскую сярэднюю школу на захад ад Каракаса. Ён лічыцца адным з заснавальнікаў Руху за V рэспубліку (MVR) і як актывіст, які адыграў важную ролю ў вызваленні Уга Чавеса і прэзідэнцкай кампаніі апошняга ў 1998 годзе.

Пазней ён абіраўся ад ДПР (Руху «Пятая рэспубліка») у венесуэльскую палату дэпутатаў у 1998, у Нацыянальны Устаноўчы сход у 1999, у Нацыянальны сход у 2000 і 2005, прадстаўляючы сталічны раён. Быў абраны спікерам парламента, нягледзячы на тое, што ў яго не было дыплома аб фармальнай вышэйшай адукацыі. На сваёй пасадзе ён заставаўся ў 2005 і першай палове 2006.

На выбарах 14 красавіка 2013 г. Нікалас Мадура апярэдзіў Энрыке Капрылеса на 1,5%. Паводле дадзеных дзяржаўнай выбарчай камісіі Венесуэлы, за Нікаласа Мадура прагаласавалі 50,76%, у той час як яго апанента Энрыке Капрылеса падтрымалі 49,07% тых, хто прыйшоў на выбарчыя ўчасткі грамадзян.

8 кастрычніка 2013 года Нікалас Мадура выступіў са зваротам да Нацыянальнай асамблеі, каб даць яму асаблівыя паўнамоцтвы, неабходныя яму для эфектыўнай барацьбы з карупцыяй і эканамічнай вайной, якая пагрозлівая Венесуэле. За законапраект прагаласавалі 99 парламентарыяў з 165.

У 2014 годзе Нікалас Мадура запусціў на радыё ўласную праграму пад назвай «У кантакце з Мадура». Паводле задумы прэзідэнта, новы фармат зносін з жыхарамі Венесуэлы дасць магчымасць адкрыта абмяркоўваць сучасныя праблемы краіны, аператыўна рэагаваць на грамадскую крытыку, каментаваць у прамым эфіры бягучыя падзеі.

16 сакавіка 2015 г. парламент прадаставіў Н. Мадура права выдаваць дэкрэты, якія маюць сілу закона (без адабрэння іх дэпутатамі) да 16 жніўня таго ж года.

20 мая 2018 гадоў ў Венесуэле адбыліся пазачарговыя прэзідэнцкія выбары. Мадура перамог на іх, набраўшы 67,8% галасоў пры яўцы 46%. Апазіцыя байкатавала выбары, вынікі выбараў не прызналі ЗША (якія афіцыйна назвалі Мадура «ўзурпатарам улады»), Канада, Аўстралія і шэраг дзяржаў Лацінскай Амерыкі[9].

4 жніўня 2018 г. паведамлена пра няўдалы замах на Мадура з выкарыстаннем БПЛА, да якіх была прымацаваная выбухоўка C4. У спробе замаху на прэзідэнта падазраюцца шэраг ультраправых груповак і ўрад суседняй Калумбіі[10].

Нацыянальная асамблея (парламент) абвінаваціла палітыка ва ўзурпацыі ўлады і парушэннях. Праз канфлікт з Нацыянальнай асамблеяй Мадура даў прысягу 10 студзеня 2019 года не перад парламентам, а ў будынку Вярхоўнага суда Венесуэлы.

У 2023 годзе ініцыяваў кансультатыўны рэферэндум аб прыналежнасці Гаяны-Эсекіба (Гаянска-венесуэльскі крызіс), паводле вынікаў рэферэндума 95% грамадзян прагаласавала за далучэнне тэрыторыі да Венесуэлы[11].

Сям’я правіць

Мадура жанаты на Сіліі Флорэс, якая з’яўляецца вядомым левым палітыкам (спачатку ў Руху «Пятая рэспубліка», затым у Адзінай сацыялістычнай партыі Венесуэлы). Яна змяніла мужа на пасадзе спікера заканадаўчага органа.

Сын — Нікалас Мадура Гуэра. Мадура малодшы, як і яго бацька, заняўся палітыкай, уступіўшы ў 2014 г. у Адзіную сацыялістычную партыю Венесуэлы.

Зноскі

  1. Maduro appoints Aristóbulo Istúrizas new Vice-President
  2. Мадура прызначыў пераемніка на выпадак адстаўкі
  3. Nicolás Maduro Moros // Brockhaus Enzyklopädie
  4. Nicolas Maduro // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. кніга
  6. Encyclopædia Britannica
  7. The Guardian.com, The Guardian — 1999. — ISSN 1756-3224; 1354-4322 Праверана 18 сакавіка 2023.
  8. а б кніга Праверана 17 снежня 2023.
  9. Аа. Што трэба ведаць пра крызіс у Вэнэсуэле. Найважнейшае . Радыё Свабода (29 студзеня 2019). Праверана 4 снежня 2023.
  10. Новости, Р. И. А.. В Венесуэле обвинили правые силы в покушении на Мадуро (руск.). РИА Новости (5 жніўня 2018). Праверана 4 снежня 2023.
  11. Венесуэльцы поддержали вхождение в страну подконтрольного Гайане региона (руск.). РБК (4 снежня 2023). Праверана 4 снежня 2023.

Спасылкі правіць

 
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Нікалас Мадура