Нікалаус Кнюпфер

Нікалаус Кнюпфер (ням.: Nicolaus Knüpfer; 16031655) — жывапісец нямецкага паходжання, які перасяліўся ва Утрэхт. Па сваім пражыванні, адукацыі, накірунку творчасці залічваецца да галандскай школы жывапісу.

Нікалаус Кнюпфер
ням.: Nicolaus Knüpfer
Фатаграфія
Дата нараджэння 1609[1][2][…] ці 1603[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 кастрычніка 1655(1655-10-15)[4][5]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Мастацкі кірунак жывапіс барока[d]
Уплыў на Ян Стэн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спачатку вучыўся ў сваім родным горадзе Лейпцыгу ў Э. Нісэ Потым ён пераехаў у Магдэбург, дзе знайшоў працу. Ён заставаўся там да 1630 года, а затым пераехаў ва Утрэхт, каб працаваць з Абрахамам Блумартам. Ён пражыў з ім два гады, а затым заснаваў сваю ўласную студыю ва Утрэхце, дзе ў 1637 годзе стаў часовым членам гільдыі Святога Лукі.

Ён працаваў над упрыгожваннямі замка Кронбарг у Даніі і маляваў фігуры на пейзажах Яна Оба і Яна Баптыста Венікса.

Адрозніваючыся сілай каларыту і дбайнасцю выканання і, пераймаючы да некаторай ступені Рэмбранта, пісаў гістарычныя сюжэты, жанры і вакханаліі, у тым ліку адкрыта эратычнага зместу. У яго вучыліся знакамітыя Ян Стэн, Арыс дэ Воіс, Габрыэль Метсю і Пітэр Крыжнэ Валмарын.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Nicolaes Knüpfer — 2009.
  3. Catalog of the German National Library Праверана 31 мая 2020.
  4. WikiArt Праверана 13 мая 2020.
  5. Web umenia Праверана 13 мая 2020.